Вайна2222

«Мы абавязкова яшчэ скажам сваё слова ў баі» — камандзір «Азова» Пракапенка

Прывезеныя сёння з Турцыі камандзіры палка «Азоў» на мерапрыемстве, якое праходзіла ў цэнтры Львова на 500 дзён з пачатку шырокамаштабнай вайны, не з'явіліся. Зяленскі там прысутнічаў, але не выступаў. Аднак перад гэтым «азоўцы» выступілі ў іншым месцы.

«Сёння, на 500-ы дзень вайны, мы вярнулі дадому ва Украіну 5 герояў-камандзіраў абароны Марыупаля і «Азоўсталі». Яны ваявалі за Украіну, абсалютна гераічна ваявалі. Яны прайшлі праз рускі палон, затым больш за 300 дзён былі ў Турцыі. Ім пара быць дома», — сказаў Уладзімір Зяленскі, падзякаваўшы тым украінцам, якія працуюць для вяртання ваеннапалонных дахаты, а таксама прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану.

Камандзір «Азова» Дзяніс Пракапенка ў сваю чаргу заявіў пра намер яго і іншых «азоўцаў» вярнуцца на фронт:

«Я глыбока ўпэўнены, што армія — гэта камандная праца. І з сёння мы разам з вамі працягнем барацьбу. Мы абавязкова яшчэ скажам сваё слова ў баі».

Каментары22

  • Топор и вила
    09.07.2023
    Ну а когда уже нашу страну вызваляць будзем?
  • Мушчына 30 лет
    09.07.2023
    Месны, эта страна ужэ ўсё, забудзь
  • Федзя
    09.07.2023
    Месны, Позняк говорит, что надо ждать. Когда изменится ситуация и рухнет режим. Или рухнет россия, но рухнет ли она он не знает, а вызваляць говорит нельзя, потому что белорусам с лукашистами воевать нельзя так как это тоже белорусы, короче ждите у моря погоды, держитесь давайте там:))

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць