Навука і тэхналогіі

Даследчыкі рэканструююць 3D-асяроддзе па адлюстраваннях з вачэй

Даследчыкі з Мэрылендскага ўніверсітэта ператварылі адлюстраванне ў вачах у адносна вялікія 3D-сцэны. Захапляльная тэхналогія ў перспектыве дазволіць рэканструяваць навакольнае асяроддзе з серыі простых партрэтных фатаграфій.

Выява: Мэрылендскі ўніверсітэт

Праца заснаваная на палях нейронавага выпраменьвання (Neural Radiance Fields або NeRF) — тэхналогіі штучнага інтэлекту, якая можа рэканструяваць асяроддзе з 2D-фатаграфій. Пра даследаванне расказвае Engaget.

Навукоўцы выкарысталі тонкія адлюстраванні святла, зафіксаваныя ў чалавечых вачах (з выкарыстаннем паслядоўных выяў), каб паспрабаваць распазнаць непасрэднае асяроддзе, у якім знаходзіўся чалавек падчас здымкі. Каманда пачала з некалькіх здымкаў высокай якасці, зробленых зафіксаванай камерай. Чалавек пры гэтым рухаўся, гледзячы ў бок камеры. Затым яны павялічылі адлюстраванне ў вачах і вылічылі, куды глядзяць вочы на ​​фотаздымках.

Вынікі паказваюць адносна якасную рэканструкцыю навакольнага асяроддзя: вы можаце пабачыць усе анімаваныя вынікі тут. Сцэна, зробленая з дапамогай штучнага (сінтэтычнага) вока стварае большую сцэну, якая заварожвае, бо нечым падобная да сну. 

Рэканструкцыя з выкарыстаннем сінтэтычнага вока выглядае падобнай да сцэны са сну / Выява: University of Maryland

Каманда пераадолела значныя перашкоды, каб аднавіць нават грубыя і невыразныя сцэны. Напрыклад, рагавіца ўводзіць «уласны шум», які робіць цяжкім аддзяленне адлюстраванага святла ад складанай структуры вясёлкавай абалонкі вока чалавека. У выніку ў даследчыкаў усё ж атрымалася спачатку ізаляваць, а затым палепшыць адлюстраваны пейзаж.

Аднак спроба змадэляваць адлюстраванне з вачэй поп-зорак — напрыклад, з музычных кліпаў Майлі Сайрус і Лэдзі Гагі — спарадзіла толькі расплывістыя плямы, па якіх даследчыкі маглі толькі здагадвацца, што гэта святлодыёдная сетка ці камера на штатыве. Гэта ілюструе, наколькі гэтая тэхналогія пакуль далёкая ад практычнага ўжывання.

Актуальныя рэальныя вынікі атрымалі ў лабараторных умовах і дзякуючы такім хітрыкам, як павялічаны захоп твару чалавека, спецыяльнае асвятленне і наўмысны рух чалавека. Больш неабмежаваныя налады застаюцца складанымі для ажыццяўлення (напрыклад, відэаканферэнцыі з натуральным рухам галавы) праз больш нізкае разрозненне датчыка, дынамічны дыяпазон і размыццё руху.

Тым не менш, каманда бачыць свой прагрэс як вяху, якая можа падштурхнуць будучыя прарывы. Даследчыкі кажуць, што гэтай працай спадзяюцца натхніць будучыя даследаванні, якія выкарыстоўваюць нечаканыя, выпадковыя візуальныя сігналы для раскрыцця інфармацыі пра свет вакол нас, пашыраючы гарызонты рэканструкцыі 3D-сцэн.

Відавочна пры гэтым, што больш сталыя версіі гэтай тэхналогіі могуць спарадзіць некаторыя жудасныя і непажаданыя наступствы кшталту ўварвання ў прыватнае жыццё. Пакуль, аднак, вы можаце быць спакойныя, ведаючы, што сённяшняя версія можа толькі цьмяна адрозніць прадметы нават у самых ідэальных умовах.

Чытайце таксама:

Штучны інтэлект у офісе не дадае работнікам шчасця

Сапраўдная ўзаемасувязь паміж тэлефонам, кнігамі і развіццём блізарукасці

Падчас ваенна-гістарычнай рэканструкцыі нервы ў аднаго з гледачоў не вытрывалі: ён сам кінуўся ў бой і збіў «фашыста» нагамі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол4

Адзінаццацікласнікі з Гродна вырашылі зрабіць апошні тыдзень у школе запамінальным — і сталі зоркамі тыктоку16

З Ізраіля выслалі двух расіян, якія выдавалі сябе за ўкраінскіх журналістаў. Яны спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў Андрэя Макарэвіча

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву43

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы7

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць