Грамадства22

Пасланнік Папы сустрэўся з кіраўніком БПЦ Веніямінам

30 чэрвеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча кіраўніка БПЦ Маскоўскага патрыярха, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна са спецыяльным пасланнікам Папы Рымскага, прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў архіепіскапам Клаўдыа Гуджэроці і Апостальскім нунцыем у нашай краіне архіепіскапам Антэ Ёзічам.

Клаўдыа Гуджэроці, мітрапаліт Веніямін і Антэ Ёзіч. Фота: БПЦ

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння БПЦ і Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, як паведамляе прсэс-служба БПЦ. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

Клаўдыа Гуджэроці прыбыў у Беларусь 28 чэрвеня. Яго Папа дэлегаваў на ўрачыстасці ў Будслаў з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якія адзначаюцца 30 чэрвеня і 1 ліпеня.

67-гадовы ватыканскі іерарх добра вядомы беларускім вернікам, бо з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. У той час ён неаднаразова браў удзел у Будслаўскім фэсце. Таксама Клаўдыа Гуджэроці спрычыніўся да вяртання ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады ў 2020 годзе не пускалі назад.

Нунцый Гуджэроці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

Каментары2

  • Каталік
    01.07.2023
    Што цяпер Венік дазволы на фэст выдае?
  • mikola
    01.07.2023
    Каталік, //Lukasenka i vydae...

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць