Свет11

«Любімы гурт Пуціна» за час вайны атрымаў ад уладаў велізарныя грошы. Гэта больш, чым за папярэднія восем гадоў

Нават спявак Shaman, які стаў адным з галоўных галасоў гэтай вайны, зарабіў меней.

Фота: ura.ru

Гурт «Любэ» пасля 24 лютага 2022 года зарабіў на дзяржпадрадах 57,6 млн расійскіх рублёў (каля 725 тысяч даляраў), што на 35% больш, чым за папярэднія восем гадоў. Нават спявак Shaman, які стаў адным з галоўных галасоў гэтай вайны, зарабіў у 1,5 разу менш за «любімы гурт Пуціна» — блізу 38 млн рублёў (475 тысяч даляраў), падлічыла «Агенцтва», вывучыўшы звесткі сайта дзяржзакупак.

Самы вялікі ганарар пасля пачатку вайны гурту выплацілі за выступ на 50-годдзі горада Надыма ў верасні 2022 года — 10 млн рублёў (125 тысяч даляраў). Яшчэ за чатыры канцэрты «Любэ» заплацілі ад 6 млн рублёў (75 тысяч даляраў) у Мурманску, у Ніжнім Ноўгарадзе і двойчы ў Сочы.

За 2021 год «любімы гурт Пуціна» атрымаў дзяржпадрады на агульную суму 11,8 млн рублёў. Сярэдні чэк аднаго дзяржпадраду з пачатку вайны вырас адразу ўдвая. Калі ў 2021 годзе з адной дамовы гурт атрымліваў у сярэднім 2,4 млн рублёў, то пасля пачатку вайны гэтая лічба вырасла да амаль 5 млн расійскіх рублёў.

Апошні ўсплёск попыту на гурт сярод дзяржзаказчыкаў здарыўся ў 2014 годзе, калі расійскія ўлады анексавалі Крым. Тады за год «Любэ» зарабіла 7 млн расійскіх рублёў, што аж да 2021 года было рэкордам для гурта па гадавым даходзе з дзяржпадраду.

За 8 гадоў — з 2014 па 2021 гады — гурт зарабіў 42,4 млн рублёў.

Спявак Shaman, які стаў вядомым дзякуючы «патрыятычным песням» «Устанем» і «Я рускі», пасля пачатку вайны заключыў дамовы на выступы з дзяржустановамі і дзяржкампаніямі на 37,7 млн рублёў (471 тысяча даляраў). Яго максімальны даход з аднаго выступу — 8 млн рублёў (100 000 даляраў), такая сума выплат за выступы на Дні горада Нарыльска, Дні Усевалажска і ў Сочы.

Рост дзяржвыдаткаў на гурты накшталт «Любэ» пасля пачатку вайны, магчыма, звязаны з узмацненнем прапаганды. У песнях «Любэ» гаворыцца пра салдацкае братэрства, пачуццё абавязку перад Радзімай.

Доўгі час саліст гурта Мікалай Растаргуеў выступаў у вайсковым кіцелі. У расійскіх медыя калектыў часта называюць «любімым гуртом Пуціна», сам прэзідэнт Расіі прызнаваў, што ён яму падабаецца.

Пасля пачатку ўварвання ва Украіну Растаргуеў сустракаўся з вайскоўцамі і зычыў ім «вярнуцца з перамогай».

Каментары1

  • Woodoo Cult
    20.06.2023
    🤮🤮🤮

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей12

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей12

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць