У Гомелі завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб педафіліі. Высветлілася, што ахвярамі 22-гадовага педафіла сталі 29 непаўналетніх, паведамілі ў СК.
Гамяльчук у 2021—2022 гадах у сацсетцы «УКантакце» актыўна перапісваўся з дзяўчынкамі ва ўзросце ад 12-ці да 15-ці гадоў.
Падчас размовы абвінавачваны ўваходзіў у давер да школьніц, стараўся выклікаць у іх цікавасць, а затым пераходзіў да перапіскі на тэмы сэксуальнага характару і адпраўляў суразмоўніцам непрыстойныя фота.
Акрамя таго, гамяльчук пераконваў школьніц зрабіць аголеныя фота, якія ён потым выкарыстаў для вырабу парнаграфічных матэрыялаў.
Хлопца абвінавачваюць у 41 эпізодзе. Вядома пра 29 пацярпелых. Яны жывуць у Гомелі, а таксама ў Гомельскай і Мінскай абласцях.
Мужчыну выставілі абвінавачанне адразу па некалькіх артыкулах.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
"Высветлілася, што ахвярамі 22-гадовага педафіла сталі 29 непаўналетніх, паведамілі ў СК."
Якая ж цяжкая праца! лукашэнкаўскія шэрлакі холмсы за год разабралася хто там сядзеў пад аккаўнтам са сваем Імя Прозвішча Фота
https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/318991