Грамадства

Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю. Яго вінавацілі ва ўзвядзенні барыкад каля «Рыгі»

Віктар быў затрыманы 16 кастрычніка 2020 года ў Мінску.

Палітвязня абвінавацілі ва «ўзвядзенні барыкад і кіданні двух прадметаў на праезную частку». Сядоў віну прызнаў часткова: сказаў, што паклаў адзін камень на праезную частку і іншы — кінуў на дарогу.

30 сакавіка 2021 года палітвязню прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і: «Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць», — эмацыйна выказаўся ён. Пра гэта піша «Вясна».

Сядоў папрасіў не наказваць яго строга. Але Анастасія Ляйкоўская прысудзіла яму 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тэрмін Віктар адбываў у бабруйскай калоніі №2. Сёння, 30 мая, Сядоў выйшаў на волю, адбыўшы ў няволі 2 гады, 7 месяцаў і 14 дзён.

 

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць