Вайна3535

Украінскі вайсковы эксперт упэўнены, што полк Каліноўскага з лёгкасцю зойдзе ў Беларусь для звяржэння Лукашэнкі

«Думаеце, што калі нават шматлікая армія Расіі, што ваюе, не змагла спыніць украінскіх дыверсантаў у Белгарадзе, то ў беларускай арміі без рэальнага баявога досведу ёсць хоць нейкія шанцы?»

Фота: полк Каліноўскага

Беларускія добраахвотніцкія атрады змогуць з лёгкасцю зайсці ў Беларусь для звяржэння рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта ўкраінскаму агенцтву УНІАН 27 мая паведаміў вайскова-палітычны эксперт Аляксандр Каваленка.

На яго думку, Лукашэнка нездарма давярае сваім інстынктам і вельмі баіцца беларускіх добраахвотнікаў, якія зараз ваююць на баку Украіны. Асаблівы імпульс да гэтага страху дадала нядаўняя гучная вылазка дыверсійна-разведвальных груп на тэрыторыю Расіі. 

Эксперт упэўнены, што ў выпадку паўтарэння падобнага сцэнара ў выкананні палка Каліноўскага ў дачыненні да Беларусі, уся «папяровая» абарона Лукашэнкі адразу ж рассыплецца.

«Працягласць граніцы Беларусі і Украіны складае 1084 кіламетры, пры гэтым участак мяжы паміж неакупаванымі часткамі Украіны і адміністрацыйнымі часткамі Расіі складае толькі 700 кіламетраў. Узнікае пытанне: калі 17 тысяч салдат арміі Расіі, што ваюе, не змаглі на сваім участку граніцы прадухіліць прарыў на фронце шырынёй 40 кіламетраў і глыбінёй 7 кіламетраў, то якія наогул шанцы па абароне 1000 кіламетраў мяжы ёсць у папяровых беларускіх салдат, якія пры гэтым ні разу не ваявалі?» — задаецца рытарычным пытаннем Аляксандр Каваленка.

Эксперт ацэньвае колькасць палка Каліноўскага амаль у тысячу байцоў (фактычна — дзве гатовыя батальённа-тактычныя групы), нягледзячы на ​​наяўнасць беларускіх добраахвотнікаў і ў іншых украінскіх вайсковых фармаваннях. Пры гэтым на беларускай мяжы з Украінай знаходзіцца прыкладна дзве тысячы асабовага складу арміі Беларусі.

Аднак, на яго думку, нават калі ўсё беларускае войска стане на мяжы з Украінай, у яго ўсё адно не будзе таго, чаго празмерна хапае ў беларускіх добраахвотнікаў, — рэальнага баявога досведу.

«Таму пасля завяршэння вайны і пры наяўнасці фактару ўнутранай падтрымкі насельніцтва Беларусі беларускія добраахвотнікі змогуць перамагчы лукашэнкаўскіх сілавікоў і зламаць у краіне рэпрэсіўную машыну», — падагульняе Аляксандр Каваленка.

Нагадаем, што ў самым пачатку вайны да Украіны далучыліся беларускія добраахвотнікі, частка якіх пасля арганізавалася ў полк Каліноўскага. Беларускія байцы ваявалі і працягваюць ваяваць на самых гарачых участках фронту, здабываюць лакальныя перамогі, хоць, на жаль, часам нясуць страты.

Асноўная мэта беларускіх добраахвотнікаў — звяржэнне рэжыму Лукашэнкі шляхам дасягнення перамогі Украіны ў вайне супраць Расіі.

Каментары35

  • Чаркашкварка
    27.05.2023
    Ды менты i пiкаць не стануць напэуна, першыя падажмуць хвост.
  • Маё імя
    27.05.2023
    Наша Ніва, што вы ўсё хярню нейкую посціце?
  • Ничыпар
    27.05.2023
    И где теперь эти диверсанты? Сунулись, получили, убежали.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць