Улада3535

Мядзведзеў запрасіў да сябе журналістаў незалежных СМІ Беларусі

Сустрэча прэзідэнта Расіі з беларускімі журналістамі адбудзецца 23 лістапада ў Крамлі. У ліку удзельнікаў будзе і НН.

Сустрэча прэзідэнта Расіі з беларускімі журналістамі адбудзецца 23 лістапада ў Крамлі.

У Маскву запрошаны не толькі незалежныя, але і адкрыта апазіцыйныя беларускія СМІ. Ніколі раней прэзідэнты Расіі такіх інтэрв’ю не давалі.

У ліку удзельнікаў будуць газеты «Наша Ніва» і «Народная воля», агенцтва БелаПАН, партал tut.by.
Запрошаныя ў сталіцу Расіі і найбольшыя дзяржаўныя выданні і тэлеканалы, у тым ліку беларускамоўная «Звязда», якую ў лукашэнкаўскі топ‑пул не дапускаюць.

Што і гаварыць, рэдактар НН быў ашарашаны, калі пачуў у слухаўцы: «Вам тэлефануюць з аддзелу грамадскіх сувязяў Адміністрацыі прэзідэнта Мядзведзева...». НН ніколі не запрашалі на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі.

Можна быць пэўным, што незалежныя газеты падрыхтуюць вострыя пытанні да сустрэчы.

Падыход прэзідэнта Мядзведзева розніцца ад падыходу папярэдніх кіраўнікоў Расіі. Нагадаем, што Мядзведзеў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нават газеце забітай Ганны Паліткоўскай. Што да Беларусі, дык сустрэча ў Крамлі будзе сігналам Лукашэнку. Яго, гаворачы па‑простаму, «бяруць на змену», шантажуюць.

Аднак запрашэнне незалежных СМІ Беларусі — гэта таксама важнае прызнанне ролі грамадзянскай супольнасці краіны.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне73

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць