Свет55

Зяленскі адзеў сёння вышыванку з асаблівым арнаментам. І патлумачыў чаму

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 18 мая, калі ва Украіне адзначаецца Дзень вышыванкі і Дзень памяці ахвяр генацыду крымскіх татараў, паказаўся ў вышыванай кашулі, арнамент якой мае асаблівае значэнне.

Як менавіта злучыліся гэтыя сэнсы, ён патлумачыў у пасце ў інстаграме.

«Сёлета — два сэнсы, аб'яднаныя адной датай, 18 мая. 79 гадоў таму ў гэты дзень савецкая ўлада пачала дэпартацыю крымскататарскага народа. Народа, які хацелі сцерці, пазбавіць дома, пазбавіць права на жыццё. Але народ захаваўся. І будзе жыць свабодна!» — напісаў Зяленскі.

«Сёння на мне асаблівая вышыванка — з арнаментамі, якія сімвалізуюць адзінства ўкраінскага і крымскататарскага народаў. Сімвалы нашай сілы і нашага імкнення жыць у сваім доме. Хай сёлетні Дзень вышыванкі ва Украіне стане напамінам пра тое, праз што давялося прайсці нашым людзям і якой моцнай з'яўляецца наша культура. Вечная памяць усім нашым людзям, чые жыцці былі забраныя таталітарнымі рэжымамі! Шануем нашы народы, іх сілу і культуру!» — заклікаў ён. 

Каментары5

  • 123
    18.05.2023
    св, у складзе Украіны меў статус аўтаномнай рэспублікі. Але пасьля вызваленьня с пад акупацыі больш Крым не будзе аўтаноміяй. У адным з вывядаў Зяленскі сказаў, што усе рэгіёны Украіны павінны мець адзінакавы статус, адзінакавыя правы і абавязкі, і Данбас, і Крым і Львоў ці Адэса.
  • св
    18.05.2023
    у складзе Украіны меў статус аўтаномнай рэспублікі
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/317024
    123
    , і што?
  • Valadzimir
    19.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць