Свет1212

Сі Цзіньпін правёў тэлефонныя перамовы з Зяленскім

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамілі кітайскія СМІ.

Факт размовы пацвердзіў у твітары і сам Зяленскі.

«Правёў працяглую змястоўную тэлефонную размову са старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам. Веру, што яна, а таксама прызначэнне амбасадара Украіны ў Кітаі дадуць магутны штуршок развіццю нашых двухбаковых стасункаў», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У МЗС Кітая заявілі, што ініцыятарам размовы быў украінскі бок. Па словах Сяргея Нікіфарава, прадстаўніка прэзідэнта Украіны, размова доўжылася амаль гадзіну.

Галоўныя заявы Сі Цзіньпіна па выніках размовы з Зяленскім прыводзіць Цэнтральнае тэлебачанне Кітая. Паводле яго, Кітай накіруе свайго прадстаўніка з візітам ва Украіну і ў іншыя краіны для кансультацый па мірным урэгуляванні. Таксама было заяўлена, што Кітай будзе дамагацца хутчэйшага спынення агню ва Украіне, а дыялог і перамовы — адзіны магчымы выхад з канфлікту.

Каментары12

  • Зелибоба
    26.04.2023
    Дык а як наконт закона аб дэкамунизацыи? А сам з камуняками якшаецца. Хай дарэчы верне бабосы за мотарсич, варуга.
  • Юзік
    26.04.2023
    І што? Што новага сказаў Сі, калі  меркаваць па тым, што абвесціла кітайскае тэлебачанне? Спыніць агонь? А расейскія войскі з Украіны не выйдуць? 
  • ай
    26.04.2023
    у 14-м казалі, што Крым хацеў прыбраць сабе Кітай...

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць