Навука і тэхналогіі99

Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва

Гэта можа назаўжды змяніць індустрыю піваварэння.

Фота: Nam Y Huh, AP

Нямецкі бровар Neuzeller Klosterbräu з 500-гадовай гісторыяй сцвярджае, што ў лютым здолеў стварыць высакаякаснае парашковае піва. Калі змяшаць такі парашок з вадой, то атрымаецца звычайнае піва, якое нічым не адрозніваецца па смаку ад сапраўднага.

Штэфан Фрытшэ, дырэктар бровара, у інтэрв’ю The Times сказаў, што яны распрацоўвалі гэты парашок на працягу двух апошніх гадоў, даследаванні фінансавала дзяржава. Паводле яго слоў, гэта не першае ў свеце парашковае піва, але яно адрозніваецца ад іншых тым, што можа ўключаць у сябе адначасова і алкаголь, і газіроўку ў парашковым выглядзе, што захоўвае ўсе якасці добрага піва.

«Гэта першае ў свеце гатовае піва ў выглядзе парашку, і яно можа змяніць свет. Дадайце вады, і вы атрымаеце піва з паўнавартасным смакам, уключаючы алкаголь, вуглякіслы газ і пену. У прынцыпе, такім метадам мы можам вырабляць абсалютна любое піва ў свеце: цёмнае піва, светлае піва, індыйскі светлы эль, ды наогул што заўгодна», — распавядае Штэфан Фрытшэ.

Ён упэўнены, што такая інавацыя можа цалкам змяніць алкагольную індустрыю, бо дапаможа скараціць вагу грузаў на 90 працэнтаў, таму што не трэба будзе перавозіць грузы ў вадкім выглядзе або ў цяжкіх бутэльках. 

«Энергетычны крызіс, інфляцыя і дэфіцыт шкла, часткова выкліканыя спыненнем паставак з Расіі і Украіны пасля пачатку вайны, ствараюць пераканаўчыя аргументы на карысць парашковага піва. Пры новай тэхналогіі няма ніякага сэнсу імпартаваць шкляныя бутэлькі, напаўняць іх нямецкай вадой, а потым адпраўляць піва ў Афрыку, Кітай і іншыя далёкія краіны», — адзначае Фрытшэ.

Пры гэтым ён прызнае, што аматары сапраўднага піва могуць скептычна ставіцца да такой ідэі, такі напой не будзе замяняць класічнае піва. Парашковае піва, на яго думку, мае сэнс толькі для півавараў, якія пастаўляюць піва на далёкія рынкі, а малыя і сярэднія нямецкія півавары пераважна будуць працягваць традыцыйна варыць і разліваць піва для мясцовых спажыўцоў.

Каментары9

  • Жвір
    28.03.2023
    Мы можа даўно п'ем яго такое, і ня ведаем. Бо чым патлумачыць, чаму ў пляшках прадаюць такое лайно, а ў рэстаранах ды барах, той жа гатунак зусім іншай якасьці ды смаку ?
  • Васёк
    28.03.2023
    Малаццы немцы, вот где прадвинутая нацыя. Я толька за! У миня сейчас ф халадзильнике мала места. Халадзильник та небальшой а там 4 кг. сала, пару кг. сасисак, буряка, маркофки, бульва вареная фчарашняя, галава капусты смотрыт на нескалька бутылак пива, фсякие там астатки зельца, крывянки 1.5 кг. Литр малака две миски халоднава... Этажэ некуда паставиць сьмятану дажэ. Напишыце немцам чтобы срочна сдзелали спецыяльна для беларусаф парашковае сала, вантрабянку, зельц, пальцем пханую калбасу, боршч, масла, маласольные агурцы, ну картошку ужэ кажэцца сдзелали, самагон пажалуйста такжэ. Курыцу ф таблетке, вот штоб брасаеш таблетку ф кипяток и медицыруеш сматря на яё, а ана за 2 минуты вырастает да нармальнай курыцы. Ну и ишчо халадник парашковый, люблю халадник. Вабшчэта и воду можна, а то надаедает хадиць выкручываць из каладца, а так дастал пакецик, бросил ф стакан. Дааа у Еурпы нам нужна ешчо учыцца и учыцца как дзелаць нармальные прадукты питания.
  • Кофефарка
    28.03.2023
    Фасёк, мот и труселя порошковыя фам такжэ, и лиўчык, штоб на стирку не атфлекаться, и стиральную мафыну фыкинуць фабшчэ ?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць