«Гэта магчымасць на дзве гадзіны забыцца пра ўсё». Івулін напісаў, якую ролю грае футбол за кратамі
Журналіст і былы палітвязень Аляксандр Івулін у сацсетках напісаў пра тое, якую важную ролю граў футбол падчас яго знаходжання за кратамі.

«Футбол — дзіўная штука. Ён усюды.
Мой любімы шведскі пісьменнік Фрэдрык Бакман (умее дакладна і душэўна) пісаў, што футбольны мяч працуе на ўзроўні інстынктаў. Ён коціцца па вуліцы, і ты проста б'еш па ім нагой. Любоў да футбола — як і ўсякая іншая любоў: незразумела, як можна без яе пражыць.
Пражыць нават па той бок плота. Напрыклад, на Валадарцы мы шылі мячы са шкарпэтак. Нейкім цудам прымудраліся праносіць іх у прагулачны дворык, дзе секліся ў «адзін дотык». Брамай былі зачыненыя дзверы ў гэты адстойнік. Ганяць маленькі шкарпэткавы мяч у абутку без шнуркоў не вельмі зручна, але шалёна кайфова. Пацешна, што часам канваіры, якія канфіскоўвалі нашы хэнд-мэйд-вырабы, самі ж перакідваліся імі ў калідорах.
На зоне футбол — вялікая аддушына. Гэта магчымасць на дзве гадзіны забыцца пра ўсё. Ёсць толькі твае хлопцы, пясчанае поле з купінамі, дзве брамы з сеткай і мяч. Дарэчы, нават там на трыбунах падчас турніраў збіраюцца гледачы. Зразумела, у такіх месцах не вельмі шмат забаў. Людзі ідуць за эмоцыямі і атрымліваюць іх: галы, сутычкі, крыкі. Часам зламаныя ногі. Але самае галоўнае — запал і рызыка.
Па мне, гэтыя рэчы — паказчыкі ўнутранай свабоды. Таго, чаго так не хапае беларускім футбалістам. Не ўсім, але шмат каму», — напісаў Івулін.
Аляксандр Івулін выйшаў на волю 17 лютага, поўнасцю адбыўшы прысуд у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах.
-
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
-
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
-
«Белавія» пачне лётаць з Гомеля ў Хургаду
Цяпер чытаюць
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары