Грамадства3131

Лукашэнка ўпершыню пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах і панаракаў, што дыверсанты абралі малы дрон

Падчас цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт дыверсіі ў Мачулішчах.

Яго словы прыводзіць прэс-служба і БелТА.

Паводле яго, нібыта затрымалі «тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў і яго памагатых, якія маюць дачыненне да спробы дыверсіі» ў дачыненні да каштоўнага расійскага самалёта А-50.

Лукашэнка абвінаваціў у дыверсіі ў Мачулішчах Службу бяспекі Украіны і кіраўніцтва амерыканскага ЦРУ.

«Служба бяспекі Украіны, кіраўніцтва ЦРУ не тое збоку, не тое за спінай распрацоўваюць аперацыю супраць Рэспублікі Беларусь. Быў падрыхтаваны тэрарыст. Ён расіянін, з расійскім пашпартам, мае ўкраінскі пашпарт. Нарадзіўся ў Крывым Рогу, жыў у Крыме. Сваякі ў Аўстрыі некаторыя, некаторыя засталіся ў Кіеве. Ён быў завербаваны спецслужбай Украіны ў 2014-м, накшталт, годзе. Айцішнік або добра разбіраецца ў IT-тэхналогіях. Рыхтаваўся для здзяйснення тэрарыстычных актаў», — распавёў ён.

Прыкметы, названыя Лукашэнкам, нагадваюць тыя, што былі ў міліцэйскіх арыенціроўках. «Наша Ніва» тады звязалася з сястрой хлопца, якога шукалі — яна сказала, што ў дні дыверсіі ён быў дома, ва Украіне.

Па словах Лукашэнкі, пры падрыхтоўцы «тэракта» выкарыстоўваліся «самыя высокія тэхналогіі». «Гэта сапраўды было штосьці неверагоднае», — сказаў ён.

І панаракаў, што абралі малы беспілотнік.

Але на відэа, якія публікаваў «Байпол», да А-50 падлятаў самы звычайны дрон.

«Таму што, калі б яны выкарыстоўвалі вялікі, то сістэмы нашага сачэння, вядома, яго б адсачылі. Ва Украіне былі задзейнічаныя гэтыя два беспілотнікі, навучаны гэты чалавек і іншыя, якія яму дапамагалі. Пра гэта мы раскажам вам потым».

Аляксандр Лукашэнка нярэдка абяцае расказаць «пасля», «будзе вельмі цікава», але найчасцей за гэтымі словамі няма ніякага працягу.

Сама дыверсія здарылася 26 лютага. «Байпол» узяў адказнасць за яе на сябе, заявіўшы, што беларусы з дапамогай двух дронаў пашкодзілі самалёт. Сцвярджалася, што выканаўцы паспяхова здолелі пакінуць тэрыторыю Беларусі. «Байпол» апублікаваў таксама два відэа, на якіх бачна, як дрон прылятаў на разведку і сядаў на А-50, але відэа самой атакі не было.

Раней беларускія дзяржаўныя СМІ называлі інцыдэнт на аэрадроме з расійскім самалётам А-50 фэйкам, адмаўлялі, што з ім нешта здарылася.

Як сцвярджаюць вайсковыя эксперты, самалёт А-50 выкарыстоўваўся для навядзення на цэлі ва Украіне расійскіх ракет і дронаў.

На мінулым тыдні самалёт А-50 вылецеў на рамонт на Таганрогскі завод і не вярнуўся, хоць дзяржаўныя СМІ ў той дзень заяўлялі, што самалёт ажыццяўляе аблёт тэрыторыі Беларусі і выконвае баявыя задачы. 

Крыніцы «Нашай Нівы» і праваабаронцы паведамлялі пра масавыя рандомныя затрыманні і ператрусы ў раёне Мачулішчаў, а таксама сярод страйкбалістаў, рэканструктараў і стралкоў.

Чытайце таксама:

Сястра «дыверсанта» з міліцэйскай арыенціроўкі: Ён быў дома ў гэтыя дні

Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Каментары31

  • Anatol Starkou
    07.03.2023
    Пакуль што бачу, што мая версія датычнасці да гэтай справы ўкраінскага боку, апубликованая на форуме НН, агучана сёння на самым высокім узроўні ў РБ,
  • Алек. Ру
    07.03.2023
    Працяг тэмы пра пацукоу́ у пітной вадзе, фрау А і пограбы для лукашынай сям'і і месцы на мапе, адкуль Украіна збіралася атакаваць Лукашэнку. Як яму у́ радасць такую лухту несці?
  • Следователь
    07.03.2023
    Байден лично хлопал по плечу этого парня перед забросом в РБ.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць