Вайна55

Сястра «дыверсанта» з міліцэйскай арыенціроўкі: Ён быў дома ў гэтыя дні

Арыенціроўка на Міколу Швяца шырока разышлася па інтэрнэце. «Ураджэнец Крыма, 1993 года нараджэння», — пішацца ў ёй. «Наша Ніва» адшукала сваячку хлопца з фота і пагаварыла з ёй.

Мікола Швец, 2014 г. Фота: яго старонка «УКантакце»

Дзяўчына папрасіла не публікаваць яе імя і фота. Вось што яна расказала:

«На фота — мой брат. Ну, проста зорка! Я баюся даваць ягоны кантакт, бо гэта можа быць для яго небяспечна пры ўсёй сур'ёзнасці справы, але ён дакладна не мае дачынення да гэтай акцыі.

Ён ніколі не быў у Беларусі. 25 і 26 лютага ён дома сядзеў ва Украіне: мужчынам жа нельга выязджаць». 

Іх сям'я родам не з Крыма, а з Крывога Рога, хоць і жыла ў Вялікай Ялце да акупацыі. Пасля таго, як Расія акупавала Крым, Швяцы выехалі.

«Брат зусім не вайсковец. На пачатку вайны Мікола запісаўся ў тэрабарону, але цяпер ён не там, бо людзей хапае і без яго, набору няма. Увогуле, сталай прафесіі брат не мае і працуе дзе давядзецца, і ён не спецслужбіст.

Фота з арыенціроўкі. Здымак чытача «Зеркала»

Гэтыя фота, хутчэй за ўсё, «злітыя» з базы ПрыватБанка — мне, як жыхарцы Украіны, відаць, што гэта фота, якія рабілі ў банку пры выдачы карткі. Ва Украіне гэта звычайная рэч, што фота кліентаў банкаў прадаюць у інтэрнэце.

Здымак з арыенціроўкі. Фота: «Зеркала»

Я асабіста лічу, што гэта ўкід з нейкага боку. Гэтага не мог здзейсніць мой брат».

Раней кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў пракаментаваў «Нашай Ніве», што на арыенціроўцы «не іх чалавек».

Адказнасць за выбухі на аэрадроме ў Мачулішчах узяла ініцыятыва беларускіх сілавікоў супраць дыктатуры BYPOL. Яна сцвярджае, што беларускія падпольшчыкі з дапамогай дронаў вывелі з ладу мегакаштоўны самалёт далёкай разведкі коштам 330 мільёнаў даляраў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. Хрэнін сядзеў як мыла з'еўшы

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах можа быць сур'ёзна пашкоджаны — пра гэта сведчыць адна дэталь

У Крамлі адмовіліся каментаваць атаку на расійскі самалёт у Беларусі

«Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Каментары5

  • ...
    28.02.2023
    КГБ-істы паспрабавалі заняцца любімай справай - імітацыяй дзейнасці, але не пашэнціла гэтым разам ))))
  • Жыве
    28.02.2023
    Лукамилиция может только по видеокамерам вести деятельность, никакой оперативной разработки,только слежка по соцсетям.
  • даведка
    28.02.2023
    Kipod быстрее КГБ нашёл крайнего в диверсии, о которой вам не расскажут по БТ...

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць