Грамадства44

Мінздароўя забараніла размяшчаць аптэкі бліжэй, чым 500 метраў адна ад другой

Міністэрства аховы здароўя змяніла пастанову аб аптэчнай практыцы. Цяпер у Беларусі строга вызначылі адлегласць паміж аптэкамі, гэта рэгламентуе новая пастанова Міністэрства аховы здароўя (№11 ад 20 студзеня 2023-га), апублікаваная Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам.

У прыватнасці, згодна з новым дакументам цяпер у Беларусі ў населеных пунктах аптэкі 1-5 катэгорый павінны размяшчацца ў нежылых памяшканнях капітальных будынкаў (будынкаў або збудаванняў), калі ў радыусе 500 метраў няма іншай аптэкі.

Некалькі аптэк у адным будынку ў Беларусі зараз не можа быць размешчана, калі гэта не гандлёвы цэнтр.

У ГЦ з агульнай плошчай да 5000 квадратных метраў магчыма размяшчэнне не больш за адну аптэку. А ў гандлёвых цэнтрах памерам 5—10 тысяч «квадратаў» можна адкрыць не больш за дзве аптэкі. У гандлёвых цэнтрах ад 10000 квадратных метраў і больш — да трох аптэк.

Таксама ў дакуменце ўтрымліваюцца карэкціроўкі адносна работ аптэк пятай катэгорыі.

Усе новаўвядзенні Міністэрства аховы здароўя датычаць толькі новых аптэк, якія будуць адкрывацца пасля 1 сакавіка 2023 года. З гэтай даты ўступае ў сілу і пастанова.

Таксама Мінздароўя абнавіла спіс безрэцэптурных лекаў.

Каментары4

  • Олег
    22.02.2023
    Во всем мире конкуренция это хорошо,только у лукашенко особое видение.
  • Кастусь
    22.02.2023
    Гэта спецыяльна, каб як у адной аптэцы чаго няма, то да другой падаўжэй ісці было? Во дзякуй!
  • Николай
    23.02.2023
    Правильно. На моей улице ранее была одна аптека дежурная, сейчас не менее 6 . Зачем это ?

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу3

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

У «Прастаквашыне» з'явіцца персанаж Уладзіміра Пуціна6

«На бутэрброд без праблем заробіш». Сісадмін распавядае пра 20 гадоў працы на дзяржаўным прадпрыемстве2

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам3

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

Як за мяжой аформіць «пашпарт РР» і колькі гэта каштуе?8

Шарэнда-Панасюк асудзіла візіт Келага да Лукашэнкі: Знайшоўся купец, гатовы гандлявацца93

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас30

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу3

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць