Крымскае прадпрыемства «Масандра», вядомае сваёй гісторыяй і калісьці якасным віном, пасля перадачы ў прыватныя рукі перажыло рэзкае пагаршэнне сітуацыі. Брэнд перажыў шэраг змен, але гэта не прынесла яму поспеху — вытворчасць апынулася ў крызісным стане, піша тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ.

Інвестыцый цяпер практычна няма, эфектыўнасць нізкая, а прыбытак прадпрыемсва моцна скараціўся. Склады для вытрымкі віна напалову пустыя, бочкі запоўненыя толькі на траціну. Гэта сведчыць пра занядбанне тэхналогій і кепскі маркетынг.
У 2023 годзе чысты прыбытак «Масандры» ўпаў у пяць разоў — з 906 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 13,46 мільёна даляраў паводле тагачаснага курсу) у 2022 годзе да 180 мільёнаў (каля 2,30 мільёнаў рублёў). Выручка зменшылася на 23%, а валавы прыбытак — на 43%.
Прадпрыемства спрабавала прасоўваць сябе праз заявы пра працаўладкаванне ўдзельнікаў вайны ва Украіне, але гэта яму, як выглядае, не дапамагло.
Прыватызацыя «Масандры» адбылася ў снежні 2020 года — яе выкупілі за 5,3 мільярда рублёў. Паводле інфармацыі СМІ, сапраўднай мэтай угоды была не вытворчасць віна, а зямля: участкі могуць быць перададзены пад будаўніцтва, а не пад развіццё вінаробства.
Па словах крыніц з адміністрацыі горада Ялта, рашэнне пра новы продаж ужо прынята. Пытанне толькі ў тым, ці трапіць «Масандра» да сапраўдных вінаробаў, ці яе перададуць федэральным забудоўшчыкам.
Каментары