Грамадства99

Як за мяжой аформіць «пашпарт РР» і колькі гэта каштуе?

У многіх беларусаў, якія пераехалі за мяжу, рана ці позна можа ўзнікнуць неабходнасць аформіць так званы «пашпарт PP», піша Tochka.by.

Раней гэта быў асобны дакумент. Цяпер — проста штамп у звычайным пашпарце, але назва захавалася ў народзе.

Ён ставіцца тым, хто ва ўстаноўленым парадку аформіў выезд на ПМЖ у іншую краіну.

Журналіст Tochka.by даведаўся некаторыя нюансы ў беларускі, якая перабралася ў Польшчу і праз час зрабіла так званы «пашпарт PP».

Жыць у Польшчы з ДНЖ можна і са звычайным беларускім пашпартам, але пячаць, якая пацвярджае знаходжанне за мяжой, дае пэўныя перавагі.

Ёсць два варыянты афармлення «пашпарта PP»: праз пасольства/консульства Беларусі ў іншай дзяржаве або на радзіме ў аддзеле грамадзянства і міграцыі па месцы рэгістрацыі (былы інстытут прапіскі).

Праз дыппрадстаўніцтва рабіць даўжэй (да чатырох месяцаў + чарга на запіс) і даражэй (€200 згодна з прэйскурантам).

Вольга (імя зменена) падала дакументы на афармленне падчас адной з паездак дадому. У Беларусі паслуга каштуе 10 базавых велічынь (на сёння 420 рублёў). І робяць гэта не больш за два месяцы.

Для дзяцей да 14 гадоў, дарэчы, афармленне ўсюды бясплатнае. Але зрабіць «пашпарт РР» толькі дзіцяці нельга: трэба, каб такі быў і ў кагосьці з бацькоў.

Калі з непаўналетнім вяртаецца толькі маці або бацька, то патрабуецца згода другога з бацькоў (можна напісаць па факце звароту ад рукі, у тым ліку ў пасольстве, або прынесці аформленае ў беларускага натарыуса).

Суразмоўніцы даслалі апавяшчэнне аб гатоўнасці на адрас пражывання ўжо праз месяц, і яна забрала дакумент падчас чарговага наведвання Беларусі.

У дзяўчыны ёсць тлумачэнне, чаму ёй усё зрабілі ў два разы хутчэй. Дзяржорганы правяраюць грамадзян на прадмет даўгоў (падаткі, штрафы, «камуналка», аліменты).

Ведаючы пра гэта, беларуска загадзя з'ездзіла ў падатковую па месцы жыхарства, даведалася, ці няма за ёй такіх абавязацельстваў, і папярэдзіла, што прыйдзе запыт з «пашпартнага стала». Гэта значыць тут ужо былі гатовыя даць адказ.

У Беларусі ў пашпарце адзначаюць, што грамадзянін выбыў на пастаяннае месца жыхарства ў канкрэтную краіну. А ўжо на новым месцы ў дыппрадстаўніцтве ставяць той самы штамп і, адпаведна, на консульскі ўлік.

У чым перавагі «пашпарта PP»?

Галоўная прычына, па якой Вольга зрабіла штамп, — магчымасць уязджаць у Беларусь на асабістым аўто з польскімі нумарамі. Гэта зручна.

Як вядома, па існуючых правілах трэба ўносіць заклад у рублях па курсе еўра ў дзень перасячэння мяжы. Вярнуць яго могуць не адразу па факце вяртання і на беларускую карту. Важна таксама, каб той, хто ўязджае, быў уладальнікам машыны. Яшчэ пры афіцыйным пражыванні за мяжой у Беларусі грамадзяніна не будуць лічыць «дармаедам».

Пры атрыманні «пашпарта PP» мужчын і ваеннаабавязаных жанчын здымаюць з воінскага ўліку, гэта значыць па ўважлівай прычыне яны не могуць быць прызваныя на вайсковую службу (да 27 гадоў) або выкліканыя на зборы.

Магчымасць стаць на консульскі ўлік у дзяржаве пражывання ў перспектыве дазваляе вырашаць тэрміновыя пытанні без прыезду на радзіму.

Зрэшты, для абмену беларускага пашпарта, у якога скончыўся тэрмін дзеяння, вярнуцца ўсё ж давядзецца. Гэтае правіла ўвялі з верасня 2023 года.

Якія недахопы звязаныя з «пашпартам PP»?

Трэба разумець, што «пашпарт PP» прыносіць і пэўныя складанасці.

Чалавека выпісваюць з кватэры (дома) у Беларусі. Ён захоўвае права валодання, калі з'яўляецца ўласнікам жылля, але не можа афармляць здзелкі, напрыклад, прадаць (патрэбна часовая рэгістрацыя або даверанасць на іншага, аформленая ў Беларусі).

Для Вольгі гэта не з'яўляецца істотным, паколькі ў яе няма нерухомасці на радзіме. З адсутнасцю рэгістрацыі беларусы таксама губляюць магчымасць бясплатна абслугоўвацца ў айчынных паліклініках і бальніцах.

Але калі чалавек пераязджае на новае месца жыхарства і ўладкоўваецца ў іншай краіне, у гэтым, па сутнасці, няма асаблівай неабходнасці.

Каментары9

  • Nemo
    19.06.2025
    Мала ёсць краін на зямлі дзе ёсць такое дзіва.
  • Спонсары рэжыму
    19.06.2025
    Цудоўна, давайце ўсе, хто збягаў ад рэжыму, кінемся афармляць 'пашпарт PP', бо мы ж такія законапаслухмяныя, хай сабе рэжым на гэтым зарабляе (500 тыс. мігрантаў па 200€ гэта €100 млн.), затое мы будзем мець пячатку... Цьфу
  • Ответ
    19.06.2025
    Вопрос, нужно уточнять в консульстве. Как правило требуется долгосрочный документ, виза может не быть основанием.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць