У Польшчы затрымалі беларуску, якая перавозіла нелегальных мігрантаў
Затрыманне жанчыны адбылося 18 чэрвеня каля мястэчка Гарволін, што прыкладна за 60 кіламетраў ад Варшавы.

Мясцовая паліцыя атрымала інфармацыю ад памежнікаў са Славатычаў Люблінскага ваяводства (недалёка ад мяжы з Беларуссю) і спыніла аўтамабіль Citroën, які адпавядаў прыкметам падазронай машыны.
За рулём была беларуска, а побач з ёй — грамадзянін Аргенціны. У салоне і багажніку знаходзіліся пяць іншаземцаў. Па словах паліцыі, зразумець іх было цяжка праз моўны бар’ер, але ў іх былі дакументы, і, верагодна, усе яны прыехалі з Афганістана.
Пасля затрымання паліцыя перадала машыну і затрыманых супрацоўнікам памежнай службы ў Славатычах. Цяпер справу працягваюць расследаваць менавіта яны.
Каментары