Спорт22

З ААЭ ў Нідэрланды экстрадавалі былога гульца маскоўскага «Спартака». На радзіме яму пагражае сем гадоў турмы

Былога футбаліста маскоўскага «Спартака» Куінсі Промеса экстрадавалі з Дубая. Яго пасадзілі на самалёт, зафрахтаваны судовымі органамі, піша De Telegraaf са спасылкай на крыніцы.

Wikimedia Commons

Падчас палёту яго ахоўваюць супрацоўнікі нідэрландскай ваеннай паліцыі. У Нідэрландах Промеса змесцяць у следчы ізалятар — ён завочна прысуджаны да 7,5 года турэмнага зняволення.

Квінсі Промес выступаў за «Спартак» з 2014 года. У 2023 годзе суд у Нідэрландах завочна прысудзіў Промеса да 1,5 года пазбаўлення волі за нажавое раненне, якое ён нанёс свайму стрыечнаму брату на вечарынцы ў 2020 годзе.

Потым Промесу вынеслі яшчэ адзін завочны прысуд — шэсць гадоў пазбаўлення волі па справе аб кантрабандзе наркотыкаў. Паводле версіі абвінавачвання, футбаліст удзельнічаў у кантрабандзе 1350 кілаграмаў какаіну праз порт Антвэрпэна.

Промес на момант завочнага арышту знаходзіўся ў Дубаі, куды ён з'ехаў у студзені 2024 года разам са «Спартаком» на зборы. Аднак вылецець назад у Расію з камандай ён не змог. 12 чэрвеня 2025 года Промеса затрымалі ў Дубаі на запыт ніідэрландскіх уладаў аб экстрадыцыі.

Каментары2

  • Канон
    20.06.2025
    Панажоўшчына, наркотыкі
  • типикал а ля
    21.06.2025
    типичный голландец

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма7

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць