Усяго іх у горадзе налічваецца больш за 110. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, пішуць Мінск-навіны.

«Некалькі гадоў таму спецыялісты комплексна абследавалі ўсе такія будынкі ў горадзе. Амаль 40 з іх патрабавалі рэканструкцыі, рамонту. З 2021 года работы выкананы больш чым на 20 аб'ектах. У 2025-м засяродзіліся яшчэ на пяці. Адзін з іх — пуцеправод, які звязвае вул. Маскоўскую і пр.Незалежнасці. Закрыццё яго на рамонт выклікала пэўныя нязручнасці», — расказаў Алег Корзун.
Сталічныя ўлады імкнуцца паменшыць дыскамфорт жыхароў і гасцей горада.
«Па праектнай дакументацыі рамонт пуцеправода складае 27 месяцаў. Мы пачалі ў лютым, і да 1 снежня яго ўжо запусцім. Гэта 8 месяцаў замест 27. Побач няма жылфонду, таму працы арганізаваныя кругласутачна», — растлумачыў намеснік старшыні Менгарвыканкама.
Каментары