Грамадства4040

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка вымушаная з’язджаць з Беларусі: новы закон не дае ёй выхоўваць дзяцей так, як хацелася.

Фота: кадр з тыктоку

Вольга — чувашка па нацыянальнасці, яна прыехала ў Беларусь у 2015-м. Верагодна, у нашу краіну яна пераехала праз шлюб: у адным з ролікаў жанчына кажа, што яе муж мае беларускае грамадзянства.

Днямі Вольга агаломшыла сваіх падпісчыкаў навінамі, што яна запісвае свой апошні ролік на гэтым канале, бо вымушаная эміграваць з Беларусі. Усё праз змены ў Кодэксе аб адукацыі, якія пачынаюць дзейнічаць у нашай краіне з 1 верасня 2025-га — паводле іх усе дзеці замежных грамадзян, якія жывуць у Беларусі, мусяць вучыцца ў беларускіх школах. Жанчына вучыць сваіх дзяцей сама і прысвяціла гэтаму 10 гадоў, але новы закон пазбаўляе яе такой магчымасці ў Беларусі. 

Вольга патлумачыла ў слязах, як гэта працуе:

«Мае дзеці былі прымацаваныя да беларускай школы і здавалі там атэстацыю. Але потым пачалі зачыняць тыя прыватныя школы, бо сказалі, што там усе толькі змагары. Нашых людзей, якія падтрымліваюць Аляксандра Рыгоравіча і захоўвалі за сабой права навучаць дзяцей на сямейнай адукацыі, проста пазбавілі [гэтага права].

Я вымушаная была прымацаваць сваіх дзяцей да расійскай школы, каб заставацца на сямейнай адукацыі і навучаць іх у Беларусі. Я была замежнай грамадзянкай, і ў мяне было права навучаць сваіх дзяцей у Расіі і жыць пры гэтым у Беларусі».

Вольга кажа, што беларускія грамадзяне, якія жадаюць вучыць дзяцей дома, таксама пераводзілі іх у расійскія школы, хаця першапачаткова «выхоўвалі іх любіць сваю Радзіму і свайго прэзідэнта». У іншым выпадку, кажа расіянка, гэтыя беларусы рызыкавалі застацца без дзяцей, бо дзяржава адабрала б іх. Самыя актыўныя з тых бацькоў пісалі лісты Лукашэнку, але безвынікова.

Фота: кадр з тыктока

Рэч у тым, што ў Беларусі нельга перайсці на хатняе навучанне, калі проста не хочаш весці дзіця ў школу. Гэта магчыма, калі ў дзіцяці ёсць медычныя паказанні, у такім выпадку трэба атрымаць адпаведную даведку ў паліклініцы. 

Іншы варыянт — навучанне па індывідуальным плане, і тут дазвол трэба атрымліваць у кіраўніцтва школы. У Кодэксе аб адукацыі прапісана дзве нагоды для такога дазволу. Напрыклад, яго могуць даць дзіцяці, якое сур’ёзна займаецца спортам, мастацтвам ці навукай, і таму яму трэба гнуткі графік. Могуць быць і іншыя істотныя прычыны, якія не далі б дзіцяці рэгулярна хадзіць у школу — напрыклад, частая адсутнасць малога па сямейных абставінах.

Бацькі накшталт Вольгі, якія маюць замежны пашпарт і адданыя ідэі вучыць дзіця дома, апынуліся ў тупіку. Таму жанчына вырашыла пераязджаць. Хутчэй за ўсё, яна перабярэцца ў Расію.

Ролік Вольгі менш за дзень набраў 48 тысяч праглядаў. У каментарах жанчына дадала, што «свет яе дзяцей і яе разбураны». А яшчэ адзначыла, як ёй шкада новых эмігрантаў з Беларусі, каго з краіны выштурхнула любоў да хатняга навучання. Хаця, здаецца, шкадаванне ў жанчыны трохі аднабокае: 

«Вось таму беларускім грамадзянам і давялося з’язджаць са сваёй Радзімы. Хаця яны не былі бчбістамі».

Раней Вольга апраўдвала сваё нежаданне выкарыстоўваць слова «Беларусь»: маўляў, слова «Беларусь» у рускай мове — гэта выключэнне, якое пайшло з беларускай, а яна беларускую мову не вывучала, таму будзе казаць «Белоруссія» «па афіцыйных правілах рускай мовы».

У адным з ролікаў Вольга расказвала пра сваё стаўленне да Лукашэнкі:

«Аляксандр Рыгоравіч з вамі, з народам, носіцца, і ставіцца да вас як да сваіх дзяцей. Рэальна, дзе вы яшчэ ў свеце бачылі такога прэзідэнта?

Вось рэальна, паглядзіце відэа, як Аляксандр Рыгоравіч сябе паводзіць і трымае, калі вакол яго вельмі шмат народа. У ім так шмат гэтай бацькоўскай глыбіннай моцы, Бог яму падарыў проста агромністую здольнасць быць бацькам усяму народу, рэальна».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары40

  • Чемодан вокзал
    17.06.2025
    Ну ничего, хотела жить в Белоруссии пускай теперь туда и уезжает. За этот случай диктатора ругать не будем.
  • Кропка
    17.06.2025
    Чамадан-вакзал-Чувашыя.
  • Была так па дамашнему
    17.06.2025
    Канкрэтна яе не шкада. Не можа нават змірыцца з існаваннем беларускага варыянту рускай мовы. Заадное хацела каб і дзіцё нічога не ведала пра Беларусь.

    Добрая ілюстрацыя наіўных лукашысцкіх думак, што персанальная адданасць дае нейкія правы ў безправавой дзяржаве.

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?6

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць