Аўто

Запатэнтавалі самаачышчальныя сэнсарныя дысплэі, на якіх знікаюць адбіткі пальцаў

Сэнсарныя экраны ў аўтамабілях нікуды не знікнуць, але неабходнасць іх бясконцай чысткі хутка можа застацца ў мінулым.

Фота: General Motors

Падабаецца вам гэта ці не, сэнсарныя экраны, якія замяняюць фізічныя кнопкі ў аўтамабілях, не знікнуць найбліжэйшым часам. Фактычна, аднойчы ўся прыборная панэль вашага аўтамабіля, верагодна, стане адным вялікім экранам, пакрытым тлустымі адбіткамі пальцаў. Каб зрабіць гэта менш раздражняльным, General Motors запатэнтавала новы дызайн экрана, які дазваляе сэнсарным экранам самастойна сціраць адбіткі пальцаў.

На жаль, гэта не будзе роба-рука, што з’яўляецца аднекуль з нетраў аўто з мікрафібравай анучай і працірае прыборную панэль аўтамабіля. У General Motors прыдумалі тэхналогію значна больш разумную.

У той час, як у большасці экранаў для стварэння поўнай каляровай палітры выкарыстоўваюцца чырвоныя, зялёныя і сінія святлодыёды рознай інтэнсіўнасці, дызайн GM дадасць чацвёрты піксель ва ўсю матрыцу, спецыяльна настроены на даўжыню хвалі ўльтрафіялета, нябачнага для чалавечага вока.

На паверхні экрана будзе цалкам празрысты пласт нейкага фотакаталізатара на аснове аксіду металу — верагодна, дыяксіду тытана, які ўжо выкарыстоўваецца на самаачышчальных сонечных панэлях і ў шэрагу іншых прылад.

Пад уздзеяннем ультрафіялету дыяксід тытана ператвараецца з гідрафобнага ў супергідрафільны і пачынае прыцягваць вільгаць з паветра. Гэта стварае тонкі пласт вады на паверхні: адбываецца працэс акіслення і ў выніку электрахімічна генеруюцца малекулы свабодных радыкалаў, якія атакуюць сценкі клетак, цытаплазму і ДНК бактэрый, грыбоў і іншых біялагічных арганізмаў, якія знаходзяцца на паверхні вашага экрана.

Фактычна такім чынам знішчаецца большасць арганічных матэрыялаў на паверхні, уключаючы таксама рэшткі нафтапрадуктаў і іншае смецце. Экран павольна ачышчаецца і стэрылізуецца. Калі ўздзеянне ўльтрафіялетавага святла прыпыняецца, паверхня зноў становіцца воданепранікальнай, што дазваляе вільгаці падымацца ўверх і скочвацца з паверхні.

Такім чынам, ідэя GM заключаецца ў распрацоўцы цалкам кантраляванага ўльтрафіялетавага святла ад дадатковых УФ-пікселяў, убудаваных непасрэдна ў каляровую матрыцу экрана, каб ён мог пачаць працэс самаачышчэння ў любы момант. Вы можаце ўручную запусціць яго, калі не баіцеся ўздзеяння мініяцюрнага салярыю. Але ж разумнейшай опцыяй выглядае запуск на некалькі гадзін у сярэдзіне кожнай ночы, калі экран не будзе аказваць уздзеяння на чалавека.

Калі рэакцыя спыніцца і ўсё высахне, то ўсе тлустыя мазкі і адбіткі пальцаў проста знікнуць, як пыл на ветры, пакідаючы чыстыя экраны, гатовыя зноў быць запэцканымі рэшткамі вашага бутэрброда з маслам ці дзіцячымі пальцамі ў марожаным.

Цяпер гэтая тэхналогія знаходзіцца толькі ў патэнтным стане, і GM не рабіў ніякіх аб'яў адносна таго, ці плануе кампанія выкарыстоўваць гэтую тэхналогію ў будучых аўтамабілях, ці яна будзе проста заставацца ў выглядзе патэнта, якім, магчыма, захочуць скарыстацца іншыя аўтавытворцы.

Натуральна, гэтае новаўвядзенне можа аказацца больш магчымым, у прыватнасці, на ноўтбуках з сэнсарным экранам, чым у аўтамабілях. Бо ў канчатковым выніку можа аказацца танней проста нанесці фотакаталітычнае пакрыццё на экран і ўсталяваць значна больш простую УФ-лямпу асобна ў панэль або столь у салоне, каб свяціць непасрэдна на пярэднюю частку экрана. Выкарыстанне УФ-пікселяў можа быць лепшым рашэннем менавіта для камп’ютараў і падобных дэвайсаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць