Грамадства1111

Украіна ўвяла санкцыі супраць Сяргея Румаса

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў 19 лютага новыя санкцыі супраць 332 расіян, аднаго беларуса і Маскоўскай біржы. З беларусаў пад санкцыі трапіў былы прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Сяргей Румас. Фота: БелТА

Згодна з апублікаваным на сайце прэзідэнта Украіны дакументам, у дачыненні да Сяргея Румаса ўводзяцца, сярод іншага, наступныя санкцыі:

— блакаванне актываў — часовае пазбаўленне права карыстацца і распараджацца актывамі, якія належаць фізічнай або юрыдычнай асобе, а таксама актывамі, у дачыненні да якіх такая асоба можа прама ці ўскосна здзяйсняць дзеянні, тоесныя распараджэнню імі;

— поўная забарона на здзяйсненне гандлёвых аперацый;

— абмежаванне, частковае або поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і праезду па тэрыторыі Украіны (поўнае спыненне);

— забарона на вывад капіталаў за межы Украіны;

— прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;

— забарона на перадачу тэхналогій і правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці;

— забарона на набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.

@nashanivanews Дзе цяпер працуе прэм’ер-міністр, які збягаў у Англію ад КДБ? #беларусь #работаминск #новостибеларуси #белорусы #беларускаямова #чиновник #лукашенко #маякраінабеларусь #жывебеларусь #беларусь2020 #нашаніва ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары11

  • Алек. Ру
    20.02.2023
    Незразумелы крок
    Адзіны з табара варты павагі
  • ...
    20.02.2023
    Напэўна, было што адціснуць з актываў ва Ўкраіне. Бачу такую логіку: ага, былы беларускі чыноўнік, актывы ёсць - давай у спіс.

    Хіба яго заўважалі ў падтрымцы РФ у вайне?
  • Мудлая масква
    20.02.2023
    Мікола))), і што? А потым дзе ен быў, не ў москве часам

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць