Грамадства2121

«Акрамя раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх нічога няма». Яшчэ адзін чалавек у дэталях расказаў пра 4-гадзінны шантаж данатамі

«Мне таксама давялося прайсці праз прэс КДБ за данаты».

«Мне таксама давялося прайсці праз прэс КДБ за данаты, — расказвае жанчына з Мінска. — Вылічылі мяне па раздрукоўцы з банка пра данат праз фэйсбук у жніўні 2020 года (я 10 даляраў перавяла). Але ж мяне выратавала тое, што той акаўнт ФБ даўно знесены з-за ўзлому, а ў новым нічога такога няма.

Праглядзелі падпіскі ў тэлеграме.

Шукалі ў галерэі фоты з пратэстаў — няма.

Тады пачалі рэальна псіхалагічна прэсаваць, каб сазналася, што рабіла данаты на «Байхэлп», але

я ім адказала, што не памятаю, на што я кідала данаты: магла скідвацца чалавеку на аперацыю, лячэнне, магла — на выданне кнігі (насамрэч, я гэта перыядычна рабіла і раблю праз розныя пляцоўкі), магла і ў «Байхэлп» на дапамогу пацярпелым і спытала іх, а што ў гэтым такога злачыннага? Крымінальную адказнасць за данаты ўвялі толькі праз год, а ў 2020-м гэта было законна. Я разумею, што яны і самі ведаюць, што закон зваротнай сілы не мае.

Тады канторскія пачалі мяне грузіць, што ў гэтым выпадку «дзейнічаюць іншыя правілы», але якія, не сказалі. Тут адзначу, што я чалавек з вялікім жыццёвым досведам і разумела, што яны спрабуюць на мяне націснуць. 

Пачалі на мяне ціснуць, каб я ўласнаручна напісала «яўку з павіннай» з прызнаннем, што данаціла на «Байхэлп».

Яны пачалі мяне «лячыць», што я павінна заплаціць па адным з трох разліковых рахункаў на «дабрачыннасць» суму эквівалентную 500 далярам, сказалі, што тады будзе «адмова ў завядзенні крымінальнай справы» супраць мяне. Гэта ўжо было занадта. Я адказала рэзкавата, што ў іх няма падстаў для такіх незаконных дзеянняў.

У выніку пасля чатырох гадзін прэсавання мяне выпусцілі, і толькі тады я адчула, які стрэс я прайшла. Есці пачала толькі на наступны дзень пасля абеду, галава стала думаць з тармазамі яшчэ дні два. Толькі цяпер я пачынаю ўсё цвяроза ацэньваць і выпрацоўваць стратэгію далейшых паводзін. Думаю, што яшчэ нешта наперадзе мяне чакае.

А пакуль рэкамендацыі беларусам такія: абнуліце ўсе свае акаўнты, вычысціце ўсё ў нуль, скіньце тэлефон да заводскіх наладак і завядзіце акаўнт з нуля новы.

Патрабаванне заданаціць суму, роўную 500 далярам «на дабрачыннасць» выглядае як злачынства службовай асобы ў форме вымагання. Так!

І ўключайце дурня, калі трапіце да іх, бо без вас яны да старых вашых акаўнтаў не дабяруцца, няма такіх навуковых магчымасцяў, усё адфарматуйце ў нуль і пачніце з новага ліста.

Я не зусім была гатовая да такой падзеі, бо не ведала за што заграблі, цяпер разумею, што акрамя гэтай раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх на мяне нічога няма.

Так! І яны прызналіся, што самі чытаюць «экстрэмісцкія» рэсурсы», — кажа жанчына.

Як вынікае з гісторый людзей, якіх выклікалі, ім прапануюць у якасці кампенсацыі перавесці 500 даляраў на «дабрачыннасць» (выдаецца спіс пэўных арганізацый, куды пералічыць грошы). Сума 500 даляраў гучала, як мінімум, у чатырох гісторыях, расказаных чытачымі «Нашай Нівы» ці апублікаваных у іншых медыя. Нават калі перавод у «Байсол» быў 5 даляраў, выстаўляюць такі «рахунак».

Раней мы паведамлялі, што мінімальная сума, якая агучвалася айцішнікам, што данацілі ў фонды, — 1000 даляраў. Калі ахвяраванне ў «Байсол» было на значную суму, то «адкупіцца» прапануюць па дзесяцікратным мультыплікатары.

З улікам таго, што ўсяго на BySol i BY_help ахвяравала больш за 60 тысяч чалавек, лукашэнкаўцы хочуць сабраць дзясяткі мільёнаў даляраў даніны. Наўрад ці гэта можна лічыць гарантыяй таго, што ў будучыні на тых жа людзей не завядуць яшчэ і крымінальную справу — яны ж прызнаюць, што ахвяравалі грошы ў фонды.

Адказнасць за данаты ў фонды салідарнасці незаконная нават па дзейным лукашэнкаўскім заканадаўстве, таму што на момант, калі людзі данацілі, не толькі BySol i BY_help не былі абвешчаныя экстрэмісцкімі, але і самога заканадаўства пра «супрацьдзеянні экстрэмізму» не існавала. Між тым закон зваротнага дзеяння не мае.

Чытачка, якую забралі за данат: Псiхалагiчны цiск быў страшэнны

Сталі вядомыя мінімальныя сумы «кампенсацыі» за данаты з неайцішнікаў

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар

Каментары21

  • Tru
    19.02.2023
    Девчине респект! Так и нужно с ними, «под дурачка» и принципиально жестко, чтоб небыло желания вербовать.
  • Улад
    19.02.2023
    Звычайны рэкет.
  • "Какие законы? Вы в Беларуси"
    19.02.2023
    Жанчына малайчына, але занадта шмат адсылае да лукашэнкаўскага заканадаўства.

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў4

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

На міжнародным тэатральным фестывалі ў Магілёве амаль усе пастаноўкі будуць з Расіі1

У Мінску прадаюць самалёт Іл-76

З’явілася ВІДЭА моманту ўдару ўкраінскай ракеты «Фламінга» па Воткінскім заводзе, дзе вырабляюць «Іскандэры»9

«Ці можна абмяняць на Кардаш?». Жонка ўкраінца, выкрадзенага 11 гадоў таму ў Данецку, расказала пра мужа

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў25

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў4

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць