Літаратура77

Павел Севярынец. Беларуская — мова любові. Верш

Павел Севярынец, асуджаны на сем гадоў зняволення, даслаў з-за кратаў верш. Яго апублікавала ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга.

Беларуская — мова любові.
Ненавідзець — ня ў нашай крыві.
Бо сказана ў нашае мове:
«Пачынаецца ўсё з любві».

Беларуская — мова любові.
Толькі сэрцам магчыма пачуць:
Тут крыніцы бруяць у размове
І над кветкамі пчолы гудуць.

Беларуская — мова любові,
І, каб бліжні бяз клопату жыў,
Мы і родным у шчасці адмовім,
І сябе аддадзім на крыжы.

Беларуская — мова любові.
Гэтай мовы ў нас не адняць:
Мы і храмы, і замкі адновім, 
Каб маліцца, спяваць і кахаць!

Беларуская — мова любові,
І калі ты яе збярог,
Нават у адзінюткім слове
Цябе ў вусны цалуе Бог.

Беларуская — мова любові:
Хрысціянаў з усіх краёў
У Самім Хрысце як аснове 
Беларусь яднае наноў.

Адгукнецца ў Менску і Шклове:
«Не хлусі. Не крадзі. Не забі…»
Беларуская — мова любові.
Калі ты беларус — любі.

05.02.2023

Каментары7

  • Студент
    17.02.2023
    Да уж эту любовь в сети ясно видно.
  • рр
    17.02.2023
    І, каб бліжні бяз клопату жыў,
    Мы і родным у шчасці адмовім,
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/310593

    хто для яго гэты "бліжні" (слова ўзята з 10 запаведзяў)? той, што далёкі? любіць далёкага віртуальнага ва ўяленні сваём канечне куды лягчэй, чым блізкага роднага штодзённага
    ..
    Лёгкія-лёгкія
    Нашы далёкія
    Цяжкія-цяжкія
    Блізкія нашыя
    Светлыя-светлыя
    Нашы памерлыя
    Цёмныя-цёмныя
    Нашы штодзённыя (С)
  • рр
    17.02.2023
    Бо сказана ў нашае мове:
    «Пачынаецца ўсё з любві».

    Все начинается с любви... (С) Р.Рождественский
    - гэта сказана на расейскай мове. прычым канкрэтным чалавекам. навошта маніць? ці хрысціяне не могуць без маны?

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/310593

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя46

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць