Грамадства4343

Генпракуратура: Звароты, якія паступілі ў камісію ад грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, не адпавядаюць патрабаванням

У камісію па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, «паступіла дастатковая колькасць заяў». Разам з тым сярод іх не было ніводнай, якая адпавядала б усім умовам, абазначаным ва ўказе, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«У камісію паступіла дастатковая колькасць зваротаў, але фактычна ўсе яны не адпавядаюць тым крытэрыям, якія прапісаны ва ўказе», — сказаў Аляксей Стук.

Паводле яго, звароты «паступілі не толькі з-за мяжы, але і з тэрыторыі Беларусі».

Намеснік генеральнага пракурора сказаў, што камісія разглядае толькі тыя звароты, якія адпавядаюць крытэрыям, прапісаным ва ўказе.

Ён нагадаў, што ў заяве неабходна адказаць, у сувязі з чым, а таксама чаму чалавек вырашыў, што ў дачыненні да яго ёсць даныя аб здзяйсненні правапарушэнняў.

Намеснік генеральнага пракурора расказаў, каму не варта чакаць ласкі камісіі. «Калі чалавек здзейсніў цяжкае, асабліва цяжкае злачынства, накіраванае на падрыў канстытуцыйнага ладу Беларусі, супраць інтарэсаў нацыянальнай бяспекі і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, асабліва, калі звязана з гвалтам у дачыненні да прадстаўнікоў улады, то такім людзям, вядома, ласкі чакаць не варта. Але ўсё роўна я заўважу, што нават у такім выпадку добраахвотная яўка, раскаянне ў здзяйсненні злачынства, пакрыццё ўрону будзе ўлічвацца», — заахвочвае ён.

Чытайце таксама:

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

«Камісія па вяртанні» пайшла па сваяках актывістаў

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Каментары43

  • Абу
    11.02.2023
    Аб'ява. Генеральная пракуратура правядзе майстар-клас па напісанні правільных зваротаў у камісію. Курсы вочныя. Экстрэмістам зніжкі. Уваход - рупь, выхад - у вас столькі няма.
  • Anatol Starkou
    11.02.2023
    Як я разумею, чальцы БЧБ секты яшчэ не гатовы да вяртання дадому.
    Зварот Ген пракурора я памятаю: ён прапанаваў кожнаму індывідуальна рашаць свой лёс. Але пакуль што секта і сектанты ў замежжы, як малыя дзеці, ходзяць гуртом, прывязаныя БЧБ вяровачкай. Хадзіце. На здроўё.
  • даведка
    11.02.2023
    Anatol Starkou, не хвалюйцеся, хутка лёс вырашыцца, і наш і ваш)))

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць