Кароль Вялікабрытаніі Карл III выгнаў прынца Эндру з Букінгемскага палаца з-за абвінавачванняў у згвалтаванні з боку праваабаронцы Вірджыніі Джуфрэ і невыканання прынцам каралеўскіх абавязкаў.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы.
«Любая прысутнасць [прынца Эндру] ў палацы спынена. Кароль ясна даў гэта зразумець. Ён [прынц] не выконвае каралеўскія абавязкі, ён сам па сабе», — заявіў ананімны суразмоўца выданню. Адзначаецца, што гэта адбылося пасля таго, як каралева-кансорт Каміла ў чыне палкоўніка грэнадзёрскай гвардыі замяніла прынца Эндру на цырымоніі з нагоды дня нараджэння караля. Прынца гэтага звання пазбавілі пасля скандалу з Джуфрэ.
Вірджынія Джуфрэ падала ў суд на прынца Эндру ў жніўні 2021 года. Паводле яе слоў, ён неаднаразова прымушаў яе да сэксуальных адносін, калі ёй было 17 гадоў, у тым ліку ў асабняку мільярдэра Джэфры Эпштэйна, якога абвінавачвалі ў сэксуальнай эксплуатацыі непаўналетніх. Прынц адмаўляў абвінавачванні і сцвярджаў, што не памятае сустрэч з праваабаронцай, а фатаграфію, на якой яны былі з сяброўкай Эпштэйна Гілейн Максвел, назваў падробкай.
Пасля абвінавачванняў прынца пазбавілі вайсковых званняў і права каралеўскага спадкаемства, то-бок падтрымкі дабрачынных, ваенных і грамадскіх арганізацый з боку члена каралеўскай сям'і. У 2019 годзе ён папрасіў вызваліць яго ад публічных абавязкаў у сувязі са скандалам.
Былая каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ахвяравала £2 млн (каля $2,7 млн) у фонд Джуфрэ пасля таго, як прынц Эндру заключыў пазасудовае пагадненне з праваабаронцай, паабяцаўшы зрабіць «істотнае ахвяраванне» ў заснаваны ёю фонд дапамогі ахвярам гвалту.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Твое дело болванку точить на заводе.
Они, монархи, сами разберутся!
элементарно
некрасивый.
а это значит
чито й
дети некрасивые бу
...
"Кароль Вялікабрытаніі Карл III"
и не понимаю, как можно из такой болванки под названием "Кароль Вялікабрытаніі Карл III" сделать что-то красивое?
ну он же некрасивый