Грамадства

«Звычайна я іх забываю, нават калі бачу. І звычайна яны пра турму». Палітвязень і журналіст «Свабоды» пра свае сны

Андрэй Кузнечык больш за год за кратамі. У адным са сваіх апошніх лістоў ён разважае пра тое, што набыў і што страціў за гэты час, піша «Радыё Свабода».

У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў журналіста Андрэя Кузнечыка стваральнікам «экстрэмісцкага фарміравання» і прысудзіў яму 6 гадоў турмы. Адбывае пакаранне Андрэй у Наваполацкай калоніі № 1 узмоцненага рэжыму, куды яго этапавалі 1 верасня з магілёўскай турмы.

«Хутчэй за ўсё, Андрэю дазваляюць ліставацца толькі з сям’ёй»

У Андрэя шмат сяброў, якія яму пішуць. Невядома, ці даходзяць тыя лісты да палітвязня, але адказаў ад Андрэя сябры не атрымліваюць.

«Ведаючы адказнасць, акуратнасць, выхаванасць Андрэя, я перакананы, што ён адказвае на ўсе лісты. Лістоў ад яго няма. Хаця мы ўсе ўкладаем чыстыя канверты, паперу, паштоўкі. Жонка Алеся таксама яму шмат перадае «канцтавараў». Таму тут магчымыя тры варыянты.

Хутчэй за ўсё, Андрэю дазваляюць ліставацца толькі з сям’ёй: мамай, жонкай, дзецьмі, і тут пошта працуе ў два бакі. Магчыма, штосьці даходзіць Андрэю ад сяброў — хочацца на гэта спадзявацца, што ён адчувае нашу падтрымку, і тут пошта працуе ў адзін бок. Але да нас ад яго проста нічога не даходзіць. Зусім нічога. Я не веру, што Андрэй не адказвае», — кажа сябар Андрэя, які назваўся Аляксандрам.

29 снежня ў Андрэя Кузнечыка дзень народзінаў, ужо другі за кратамі. Жонка Алеся просіць напісаць ёй, што сябры хочуць пажадаць мужу, і абяцае ўсё перадаць Андрэю.

«Прапаную ўсім ахвотным выслаць мне чыстыя паштоўкі, якія я перашлю Андрэю. Паштоўкі любыя. Думаю, яму будзе цікава, напрыклад, паглядзець краявіды мясцін, дзе вы цяпер. Фоткі таксама можна. Кароткі (ці не дужа) тэкст можна напісаць на асобным лісце, я перакажу. Хаця б пару слоў пра тое, як вашы справы, настрой і чаканні», — звяртаецца Алеся да сяброў Андрэя на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Не расказваць жа людзям пра кансервы»

Таксама жонка Андрэя Алеся публікуе і фрагменты лістоў Андрэя. З нагоды гадавіны зняволення Андрэй разважае:

«Год я сабе таксама на каляндарыку адцеміў. Што даў карыснага? Можна і такога знайсці, але не дае цяжар бескарыснага, несправядлівага, злога і страчанага, у тым ліку і незваротна.

Так ці гэтак, трэба жыць далей, дзень прыйдзе новы».

Алеся піша, што на пытанні, як ён і што ў яго новага, Андрэй адказвае: маўляў, калі ён зноў сёння прачнуўся ў Наваполацкай калоніі, то цікавых навін пакуль няма.

«Не расказваць жа людзям, якія там кансервы завезлі гэтым разам на атаварку. Але часам сасніцца сон, які не ідзе з галавы.

Звычайна я сны забываю тут, нават калі бачу. І звычайна яны пра турму, да жалю. Дык вось, вярнуўся я ў тым сне дахаты, і, хоць быў выходны, павялі Яніну ў садок (чамусьці), але новы, бо самі пераехалі. Вялі нядоўга, але па ўсіх чым-небудзь адметных у маім жыцці менскіх вуліцах, геаграфічна ў сне каша поўная была. Раварыстаў на ходніках — не прапіхнуцца. Яно б можна абысці іх па дварах, але калі я туды збочу, будзе парушэнне, рапарт і пакаранне. Такі вось нявольніцка-мройніцкі мікс…» — дзеліцца сваімі турэмнымі снамі Андрэй у лісце да жонкі.

Ніводнай падпіскі да канца так і не атрымаў у сувязі з частымі перасоўваннямі

Вядома, што ў зняволенні Андрэй працуе. Па расповедах былых вязняў, якія ўжо вызваліліся, у Наваполацкай калоніі ёсць лесапілка і металічная вытворчасць (зняволеныя рэжуць стары кабель, абдзіраюць ізаляцыю з правадоў, здабываючы медзь і алюміній). Абедзве работы нялёгкія. Раней Андрэй працаваў менавіта з кабелем — вымаў дрот і рэзаў яго на кавалкі. Але, як толькі вязьні прызвычайваюцца і авалодваюць навыкамі, іх пераводзяць на іншую працу.

Андрэю, які доўгі час працаваў рэдактарам у вядучых беларускіх СМІ (у «Нашай ніве», «Комсомольской правде в Беларуси», больш за 10 гадоў на «Радыё Свабода»), цяжка без свежых навінаў. На волі цэлымі днямі ён знаходзіўся ў сеціве, сачыў за падзеямі. За кратамі ўсяго гэтага Кузнечыку вельмі нестае. Таму ён выпісвае шмат перыёдыкі, беларускамоўныя часопісы і газеты. Аднак ніводнай падпіскі да канца так і не атрымаў, бо часта перасоўваўся з аднаго месца зняволеньня ў іншае.

У некаторых выданнях расчараваўся, як у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва»: «Няма пра што пачытаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць