Грамадства1010

Стала вядома, ад чаго памёр прапагандыст Мікалай Шчокін

У вячэрняй праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі сюжэт, прысвечаны пахаванню нядаўна нечакана памерлага прапагандыста 49-гадовага Мікалая Шчокіна. Ягоная блізкая знаёмая ў эфіры сказала, што прычынай смерці стаў адарваны тромб.

Тут і далей — скрыншоты з відэа

На пахаванні, паводле сцвярджэння прапагандыстаў БТ, было «мора людзей і мора кветак». Камеры, праўда, асаблівых чэргаў не зафіксавалі. Не былі заўважаныя ў кадрах і дзейныя высокія чыноўнікі. За выключэннем лукашэнкаўскай прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант, якая прынесла вянок ад свайго начальніка і перадала падзяку за верную службу, асабліва цягам апошніх двух гадоў.

Акрамя Наталлі Эйсмант, прысутнічалі і гаварылі высокія словы пра вартасці нябожчыка кіраўнікі дзяржаўных каналаў Іван Эйсмант і Марат Маркаў, а таксама адыёзны прапагандыст з СТБ Рыгор Азаронак. З іншых вядомых асоб былі заўважаныя колішняя міністарка працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна і кіраўніца лукашэнкаўскага Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская.

З выказванняў сяброў, знаёмых і калег Шчокіна, якія сярод іншага казалі і пра «вельмі высокую маральную планку» нябожчыка і канстатавалі, што «прагнозы ягоныя збыліся», можна зразумець, што доктарскую навуковую ступень, пра якую, як сцвярджаецца, прапагандыст вельмі марыў, яму зацвердзяць пасмяротна. 

Пахавалі Шчокіна на Чыжоўскіх могілках. 

Будзьце асцярожныя ў каментарах у сацыяльных сетках пра гэтага чалавека. Нагадаем, што лукашэнкаўцы масава арыштоўваюць за каментары.

Чытайце таксама:

«Масква, Кіеў, Мінск — гэта тры братэрскія сястры». Пра што казаў у сваіх выступленнях прапагандыст Шчокін

Памёр прапагандыст Мікалай Шчокін

Каментары10

  • даведка
    14.12.2022
    Как днями писал, буквально мрут как мухи от последствий коронавирусной инфекции люди в возрасте 30-40 лет.
  • True
    15.12.2022
    Многие каратели еще будут завидовать тем, кто сейчас ушел.

    Убегать вам некуда. 
  • Макей
    15.12.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць