Ці зможа абітурыент здаць некалькі ЦТ, каб быў выбар для паступлення ў ВНУ?
Учора пасля нарады ў Лукашэнкі стала вядома, што для тых, хто будзе паступаць у ВНУ, прапануюць здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ. Раней абітурыент мог здаць некалькі ЦТ, а пасля атрымання вынікаў абраць, з якім сертыфікатам ісці. Цяпер так нельга? Спыталі ў Мінадукацыі.

Журналістка «Нашай Нівы» патэлефанавала на прамую лінію, яе праводзіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Вось што ён патлумачыў:
«У рамках школьнай праграмы абітурыент здасць цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове, атрымае адзнаку і сертыфікат. Пасля здасць экзамен па прадмеце на выбар — і таксама атрымае сертыфікат. Атрымліваецца, ужо два сертыфікаты. І пасля, у тэрмін асноўнага ЦТ, здасць яшчэ адзін прадмет на выбар для ўніверсітэта, у які вызначыўся паступаць, — і атрымае трэці сертыфікат».
Паводле намесніка міністра, з трымя сертыфікатамі выпускнік пойдзе падаваць дакументы ў абраную ВНУ. То-бок нельга здаць два ЦТ, каб пасля мець большы выбар, куды паступаць?
«Таго, што раней было 4 сертыфікаты ЦТ, у гэтай мадэлі няма. Тут менавіта дзіця разам з бацькамі ці кімсьці яшчэ вызначае, кім яно хоча стаць і куды хоча паступаць», — адказаў ён.
Таксама чыноўнік дадаў, што з 1 па 12 чэрвеня можна будзе прайсці сумоўе і ўнутраны экзамен у ВНУ абітурыентам, у якіх ёсць мэтавае накіраванне.
«Напрамую падаецца заява на мэтавае, і для такіх абітурыентаў вывешваецца графік іспытаў. Праграма гэтых сумоўяў і іспытаў будзе апублікавана на сайце Міністэрства адукацыі да Новага года, можна будзе рыхтавацца. Ну і вы ж разумееце, што канкрэтна той заказчык, у якога вы ўзялі мэтавае накіраванне, забярэ вас працаваць да сябе на пяць гадоў», — рэзюмаваў ён.
Як растлумачыў учора на нарадзе міністр адукацыі Андрэй Іванец, залічэнне ва ўніверсітэты будзе праводзіцца па выніках двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.
Чытайце таксама:
Спіс тых, каго могуць залічыць у ВНУ па-за конкурсам, пашырылі
Міністр адукацыі пра тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў 2023 годзе
Пасля сканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
стабильное гражданское общество", а также "поддерживать независимые
СМИ".