Свет

Міністр замежных спраў Эстоніі адправіў падарунак Прыгожыну ў адказ

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу размясціў у сваім твітары відэа, у якім ён кладзе ў куфэрак кайданкі. З ягоных слоў, гэта падарунак «расійскаму найміту Прыгожыну» і чакаць яны будуць кіраўніка «Вагнера» ў Гаазе.

Рэйнсалу называе гэта падарункам у адказ на адпраўку акрываўленай кувалды ў Еўрапарламент. Кувалда была прыладай рэзананснага забойства Яўгена Нужына, зняволенага, завербаванага «Вагнерам», і які затым здаўся ў палон украінцам.

Два дні таму прапагандысцкі тэлеграм-канал «Кібер фронт Z» паведаміў, што «музыканты» (адзін з эпітэтаў «Вагнера» ў прапагандзе) адправілі ў Еўрапарламент футляр з акрываўленай кувалдай (сляды крыві нібыта былі бутафорскія).

Гэта падавалася як адказ на рэзалюцыю аб прызнанні Расіі краінай-спонсарам тэрарызму, прынятую за некалькі гадзін да гэтага. Тэлеграм-канал «Прэс-служба Прыгожына», які прапануецца лічыць афіцыйным рупарам бізнэсоўца і правадыра наймітаў, незадоўга да гэтага паведамляў аб перадачы «прадстаўнікам кіберфронта Z» нейкага «інфармацыйнага кейса для перадачы ў Еўрапарламент».

У канале «Прэс-служба Прыгожына» ўжо з'явіўся адказ на твіт Рэйнсалу. Ён нецэнзурны, вульгарна і здзекліва перакручвае імя эстонскага палітыка, але змястоўная яго частка гучыць так: «я сумняваюся, што кайданкі для мяне ў Гаазе спатрэбяцца, кішка тонкая».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць