Грамадства

Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА. Меркавана, супраць яе завялі крымінальную справу

Стала вядома, што старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА-2. Меркавана, супраць актывісткі завялі крымінальную справу, але дакладных звестак пра гэта ў праваабаронцаў пакуль няма.

Нагадаем, 11 лістапада над Вольгай адбыўся другі суд запар за «несанкцыянаванае пікетаванне». Падставай для пратакола стаў малюнак «Не вайне» на яе старонцы ў фэйсбуку, за які яна адбыла арышт некалькі месяцаў таму. Але суддзя Зінаіда Балаболава зноў прызнала Вольгу вінаватай і асудзіла яе да 15 сутак арышту. 

Вольга аб'явіла галадоўку з 8 лістапада. Прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў. Пакуль няма інфармацыі, ці працягвае Вольга галадоўку.

Падтрымайце Вольгу: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава 

Жанчына, якая загнала ў кут Церцеля. Хто такая менеджар «Нафтана», якую тры месяцы мучылі суткамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць