Здароўе11

Здаровая ежа: нечаканая карысць міндалю

У нашым кішэчніку жывуць тысячы відаў мікраарганізмаў, якія адыгрываюць важную ролю для нашага здароўя. Аказваецца, што некаторыя прадукты нясуць для іх вялікую карысць, а значыць, дапамагаюць і нам жыць лепей. Нядаўна вучоныя адкрылі, што адным з такіх прадуктаў з’яўляецца міндаль.

Фота: vecteezy.com

Навукоўцы Каралеўскага каледжа ў Лондане паведамілі, што міндаль станоўча ўплывае на здароўе мікрабіёму — карысных для чалавека мікраарганізмаў у кішэчніку. У працы, што дапамагла гэта высветліць, прынялі ўдзел 97 здаровых дарослых, якія елі нездаровыя закускі і менш прадуктаў з клятчаткай, чым рэкамендуюць дыетолагі.

Доследных падзялілі на тры групы. У адной з іх замянілі сутачную порцыю нездаровых перакусаў 56 грамамі цэльнага міндалю, у другой — 56 грамамі меленага міндалю, а ў трэцяй накармілі доследных кексамі з такой жа каларыйнасцю, як і 56 грамаў міндалю. Даследаванне праводзілася на працягу чатырох тыдняў.

Праца паказала: штодзённае ўжыванне жмені міндалю павялічвае колькасць маслянай кіслаты ў кішэчніку, а гэта, у сваю чаргу, станоўча ўплывае на карысныя мікраарганізмы ў ім. Клеткі кішэчнага эпітэлію выкарыстоўваюць масляную кіслату для вытворчасці энергіі, яна дапамагае ім падтрымліваць правільную структуру кішэчніка і цэласнасць кішэчнага эпітэлію, які патрэбны для належнага развіцця мікрабіёму. У людзей, якія ўжывалі міндаль, было нашмат больш кішэчнага мікрабіёму, чым у тых, хто еў кексы.

Але ва ўсіх трох групах навукоўцы не зафіксавалі адрозненняў у часе праходжання ежы па кішэчніку. Даследчыкі выявілі, што людзі, якія елі цэльны міндаль, у сярэднім апаражнялі кішэчнік на 1,5 разу часцей, чым іншыя доследныя, і гэта можа сведчыць, што цэльны міндаль можа дапамагчы людзям даць рады запору.

Акрамя таго, людзі, якія ядуць міндаль, спажываюць шмат монаненасычаных тлустых кіслот, клятчаткі, калію і іншых карысных рэчываў. Вядучы аўтар даследавання, прафесар Кевін Уілан, лічыць, што ўжыванне жмені міндалю ў дзень станоўча ўплывае на наш мікрабіём і, такім чынам, на ўсё наша здароўе.

Рэцэпт на выхадныя: венецыянскі маркоўны пірог

Сілезскі пірог: цуд з макам

14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані

Каментары1

  • Лідкін боршч
    26.10.2022
    Раней чытаў, што міндаль, грэцкі гарэхі трэба ў дзень ужываць 3-5 шт, а тутака жменя.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць