Вайна11

Каля 20 мабілізаваных расейцаў утрымліваюць у падвалах «ЛНР» з-за адмовы ісці на перадавую без падрыхтоўкі і камандавання

З рэдакцыяй ASTRA звязаліся родныя і сябры адразу некалькіх мабілізаваных з Ліпецкай і Бранскай абласцей. ASTRA пацвердзіла асобу аднаго з іх, а таксама ўстанавіла ўсе абставіны яго мабілізацыі і адпраўкі ва Украіну. Мужчыны запісалі для журналістаў відэа з памяшкання, дзе сілком утрымліваюць частку з іх.

«Яны, грамадзянскія людзі, не прайшлі падрыхтоўку, практычна адразу іх кінулі на перадавую. Там мабілізаваныя трапілі пад мінамётны абстрэл, пасля чаго вярнуліся ў частку ў Луганскай вобласці і выявілі прапажу абсалютна ўсіх асабістых рэчаў. Далей была зноў каманда ісці на перадавую, але разумеючы, што іх туды адпраўляюць без выразна пастаўленай задачы, без неабходнага набору рэчаў для выканання незразумелых задач, яны адмовіліся. Пасля чаго ў мужчын забралі зброю і пасадзілі ў склеп, абсалютна не прыдатны для размяшчэння асабістага складу», — распавёў ASTRA сябар аднаго з мабілізаваных.

Як ён сцвярджае, падчас знаходжання ў склепе ад мабілізаваных адмовілася камандаванне, і яны адправіліся ў вайсковую камендатуру ў Рубежным Луганскай вобласці.

«У вайсковай камендатуры ўсіх тых, хто прыйшоў пасадзілі ў камеру, таксама непрыдатную для знаходжання там людзей. Праз 10 дзён знаходжання ў камеры, прыехалі супрацоўнікі пракуратуры і ва ўльтыматыўнай форме далі два варыянты: ісці на перадавую або крымінальнае пакаранне ў выглядзе 10 гадоў строгага рэжыму», — распавядае сябар мабілізаванага.

 Жонка іншага мабілізаванага, які ўтрымліваецца ў склепе, распавяла ASTRA, што цяпер мужчын перавезлі ў памяшканне былой турмы ў Луганскай вобласці.

 «Іх, адмоўнікаў —20 чалавек. Яны не дэзертыравалі і не пакідалі сваіх пазіцый. А адмовіліся на іх вяртацца паўторна [пасля загаду адступіць], пад мінамётны абстрэл, без камандавання і падтрымкі цяжкай тэхнікі. Камандаванне іх кінула», — распавяла жанчына.

Каментары1

  • Павлик
    22.10.2022
    Давайте ещё русню пожалеем. Заметьте они не против войны, просто не нравится им что их не подготовили…

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць