Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?
У рэдакцыі недзяржаўных СМІ прыйшла рассылка з «эксклюзіўнай інфармацыяй» — імаверна, спецслужбісты пры вобшуку знайшлі расійскі пашпарт у Валерыя Сахашчыка. Фота дакумента суправаджаецца гісторыяй, як Сахашчык нібыта «насамрэч» жыве і працуе ў Расіі. «Наша Ніва» спытала ў падпалкоўніка, адкуль у яго пашпарт.

«На момант развалу Савецкага Саюза я служыў пад юрысдыкцыяй Расіі і аўтаматычна, як афіцэр, атрымаў грамадзянства Расіі. Як і ўсе ў студзені 1992-га, хто дзе быў, атрымалі пашпарты дзяржаваў па месцы дыслакацыі.
Шчыра кажучы, я не памятаю нават, дзе гэты пашпарт валяецца, імаверна, яго знайшлі пры вобшуку ў беларускім доме і органы спрабуюць цяпер падаць гэта, як «кампрамат», але я не бачу тут ніякага скандалу.
Пра гэты пашпарт я ўспомніў на пачатку 2010-х, калі шмат працаваў і катаўся ў Афрыцы як бізнэсмен-будаўнік. З расійскім пашпартам можна было заязджаць у большасць краін без візы, а з беларускім — кожны раз падавацца ў пасольствы ў Маскве.
Таму я яго пераатрымаў у 2012-м і забыў пра яго, калі скончыўся афрыканскі этап майго жыцця.
У Расіі я даўно не быў і ніякіх справаў там не вяду. Жыву я са сваім беларускім пашпартам», — адказаў Сахашчык.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары