Гурт «Тінь Сонця» запісаў песню па-беларуску для Палка Каліноўскага
Украінскі гурт «Тінь Сонця» адмыслова для беларускага Палка Кастуся Каліноўскага запісаў па-беларуску песню «Перамогі сцяг».
«У дзень перамогі ў Аршанскай бітве, калі 8 верасня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разграміла пад Оршай войска Маскоўскага княства, мы прэзентуем вам кліп на гэтую песню. У галоўнай ролі ваяр-каліновец з пазыўным «Булак», які з самага пачатку поўнамаштабнай вайны стаў у шэрагі абаронцаў Украіны і быў сярод герояў, якія адстаялі Кіеў», — пішуць каліноўцы ў сваім ютуб-канале.
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары