Усяго патроху1111

У Белавежскай пушчы сустрэлі рэдкага жука. Ён ахутаны мноствам містычных павер’яў

Жук з назвай мядляк падвальны адпраўляецца на пошукі ежы ўначы, сваім выглядям нагадвае пра фрак шведскіх трунароў і можа да 15 хвілін нерухома ляжаць дагары лапкамі. А таксама ён адыгрывае важную ролю ў расшчапленні многіх прыродных рэчываў. Пра сустрэчу з рэдкім насякомым распавялі супрацоўнікі нацпарку «Белавежская пушча».

Фота Антона Кузьміцкага

Некаторыя насякомыя, раней самыя звычайныя і шматлікія, становяцца рэдкімі пад уплывам розных фактараў. Змена клімату, высечка лясоў, меліярацыя і, як ні дзіўна, санітарныя нормы і змена чалавечай дзейнасці.

Так, з ростам урбанізацыі ў сельскай мясцовасці памяншаецца колькасць гаспадарак, дзе ўтрымліваюцца жывёлы (у першую чаргу буйная рагатая жывёла і да т. п.). Знікаюць вільготныя неацяпляльныя склепы і падвалы. Збажжасховішчы і склады ўсё лепш абароненыя ад пранікнення шкоднікаў і спадарожных ім арганізмаў. Усё гэта прыводзіць да знікнення шэрагу відаў, якія жылі сумесна з чалавекам, і якія раней былі звычайнымі насельнікамі вёсак і хутароў.

Адзін з іх нядаўна сустрэўся прадстаўнікам навуковага аддзела Белавежскай пушчы на адной з пушчанскіх сядзіб — жук-чарнацелак — мядляк-вяшчальнік (Blaps mortisaga), яшчэ яго называюць медляком падвальным. Гэта самыя буйныя чарнацелкі нашай фауны. Яны дасягаюць у даўжыню 20-30 мм, цела ў іх чорнае, звычайна матавае, надкрыллі на вяршыні выцягнутыя ў кароткі «хвосцік». Насякомыя гэтага роду не ўмеюць лётаць, бо заднія крылы ў іх не развітыя. Пра гэта таксама кажа тое, што іх вельмі цвёрдыя надкрыллі быццам «спаяныя» паміж сабой і шчыльна прыціснутыя да ніжняга боку брушка.

Медлякі — начныя жукі, днём яны хаваюцца ў цёмных хованках па шчылінах і норках. Уначы ж адпраўляюцца на пошукі ежы. Сілкуюцца арганічнымі адходамі, якія раскладаюцца часткамі раслін, старой драўнінай, драўнянымі губкамі, мёртвымі насякомымі, падлай і экскрэментамі. Яны адыгрываюць важную ролю ў расшчапленні такіх рэчываў. Від нельга назваць шкоднікам прыпасаў, у горшым выпадку ён становіцца «забруджвальнікам» прыпасаў, калі занадта размнажаецца.

Жук жыве некалькі гадоў і таксама лёгка можа ўтрымлівацца ў няволі. У выпадку небяспекі ён замірае з выцягнутымі нагамі — прыкідваецца мёртвым (танатоз) і выдзяляе на канцы брушка смуродны ахоўны сакрэт для адпуджвання ворага. Сакрэт вельмі смярдзючы і ўстойлівы, так што ў медляка практычна няма ворагаў у прыродзе.

Большасць медлякоў — пустынныя жыхары і аматары засушлівых месцаў. Але гэты від — адзіны ў родзе, які аддае перавагу вільготнаму асяроддзю. У Беларусі жыве выключна ў населеных пунктах, дзе пасяляецца ў сырых падвалах і гаспадарчых пабудовах (стайнях, свірнах, складах і да т.п.). У дзікай прыродзе ў нас яны практычна не сустракаюцца.

Фота Антона Кузьміцкага

Гэтага жука ўпершыню апісаў легендарны шведскі вучоны Карл Ліней у сярэдзіне XVIII стагоддзя як Tenebrio mortisagus. Назва віду літаральна азначае «легенда аб смерці» або «той, які прадказвае смерць» і намякае на старажытнае народнае павер’е, паводле якога гэтыя бяскрыўдныя казуркі з’яўляюцца фатальным прадвеснікам смерці. Яшчэ больш развіў гэтую змрочную тэму датчанін Ёган Фабрыцый, які стварыў у 1775 годзе род Blaps, назва якога з’яўляецца вытворнай ад грэчаскага дзеяслова, які азначае «шкоду, зробленую вядзьмарскім нагаворам».

У фальклоры скандынаўскіх народаў прысутнасць гэтага жука ў доме была жудаснай прыметай, якая прадвяшчае смерць яго жыхарам. Цяжка сказаць, адкуль пайшло гэтае павер’е, тым больш што гэты жук не абарыгенны для скандынаўскіх краін і быў, хутчэй за ўсё, завезены ў Швецыю караблямі ў XVIII стагоддзі. Цалкам магчыма, што на гэта паўплывала здольнасць казуркі прыкінуцца мёртвай (можа валяцца нерухома дагары лапкамі да 15 хвілін) або яго вонкавы выгляд — які нагадвае фрак шведскіх трунароў.

У наш час ён стаў сустракацца значна радзей. Усё менш старых драўляных дамоў і гаспадарчых пабудоў, дзе такія жукі могуць жыць. І сустрэча з ім для шматлікіх даследчыкаў — гэта не прадвеснік няшчасця, а самы сапраўдны поспех.

Каментары11

  • Железный Дровосек
    01.09.2022
    есть ещё парочка насекомых, которые якобы что-то «предвещают»—бражник Мертвая голова( Aherontia Atropos)считалось,если она залетала в комнату больного,то ему капец)
    И жук-точильщик,повсеместно грызущий ходы в деревянных домах—если он есть,то вы его в тишине услышите—равномерное скрип-скрип; тоже считалось,что он предвещает кончину.
    Люди очень любят сказки.
  • хх
    01.09.2022
    Железный Дровосек, я бачыла Мёртвую галаву ў дзяцінстве. ведала, як матылёк выглядае - дома былі Чырвоныя кнігі Беларусі. дык палічыла тады, што мне вельмі пашанцавала - убачыць рэдкага матылька. ды шчэ такога незвычайнага
  • бензель
    01.09.2022
    М-да. Жизнь продолжается.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць