Грамадства66

БелТА не напісала ні слова аб прыездзе Пушыліна ў Брэст. А сустрэцца з ім паслалі чыноўнікаў ніжэйшага рангу

Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін, які сёння быў нечакана заўважаны ў Брэсцкай крэпасці, напісаў у сваім тэлеграм-канале пра свае беларускія сустрэчы. 

Паводле Пушыліна, у Брэсце яны «разам з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім, старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў Мікалаем Красоўскім і кіраўніком рэгіянальнай арганізацыі «Белая Русь» Аляксандрам Бахановічам абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Брэсцкай вобласці і Данецкай Народнай Рэспублікі».

Звяртае на сябе ўвагу нізкі ўзровень пушылінскіх кантактаў. З ім не палічыў патрэбным сустрэцца нават старшыня Брэсцкага аблвыканкама, не кажучы пра каго-небудзь высокапастаўленага з Мінска. 

Другое, што звяртае на сябе ўвагу — пра прыезд Пушыліна паведамляе толькі ён сам, а беларускія дзяржаўныя СМІ проста маўчаць. Праўладнае агенцтва БелТА, якое звычайна прыезд любога расійскага губернатара падрабязна абсмоктвае і бясконца цытуе любыя выказванні госця з усходу, пра Пушыліна сёння не згадала аніводным словам. Аналагічна зрабілі і брэсцкія рэгіянальныя праўладныя рупары. Не напісалі пра сустрэчу з Пушыліным і на сайце Брэсцкага аблвыканкама — там сёння толькі «чествовали лучших выпускников школ, получивших 100 баллов на ЦТ». 

Вельмі падобна на тое, што візіт Пушыліна быў зроблены супраць жадання Лукашэнкі і з'яўляецца элементам нейкай гульні з боку Масквы. 

Каментары6

  • Копипаст
    28.07.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, прабачце, але, сучаснае мейсца Беларусі у складзе
    Ардло ў выглядзе беллугандоніі. Сімвалічна, фашыст рускага сьвету пушылін, прыехаў
    да свайго ідэйнага аднадумца лукашэнкі.
    Ім ёсьць аб чым пагаварыць, асабліва ў справе абмена вопыту па падвалах, катаваньнях,
    тэрору, рэпрэсіях.
    Нажаль, але, сучасны рускі сьвет ён такі.
    Буду моцна рагатаць, калі на жоўтых злівах і пулах першага, пачнуць расказваць пра
    навуковыя, тэхналагічныя, эканамічныя прарывы ў беззаконьні і ў пералічаных вышэй,
    сумесных дасягненьнях ускага сьвету і лукашэнкі ў пуцінскіх лугандоніях.
    Самастойнасьць лукашэнкі, як ў рускага карабеля з адмоўнай плавучасьцю, калі пушчае
    фашыстаў рускага сьвету да помніка тым, хто сапраўды змагаўся з фашызмам.
    Апаганілі сучасным, рускім, фашыстоўскім сьветам помнік антыфашыстам.
  • Шестёрка в гостях у шестёрки
    28.07.2022
    Саша никто и звать его никак. Иначе на порог не пустил бы, а не то, что поганить Брестскую Крепость.
    Но, такова судьба у нелегитимного самозванца, силой захватившего власть и силой её удерживающую, находящегося в кармане колоды карт шулера с фамилией путин.
  • Монгол
    28.07.2022
    У чатах пішуць, што гэтв качанава паспрыяла.

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала7

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК2

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць