Эканоміка

Рэальныя пенсіі беларусаў падаюць сёмы месяц запар

Рэальныя пенсіі беларусаў працягваюць падаць сёмы месяц запар, гэта вынікае са звестак Белстата. Нагадаем, гэтыя выплаты разлічваюцца з папраўкай на інфляцыю. У чэрвені рэальныя пенсіі скараціліся на 3,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, піша «Зеркало».

Рэальныя пенсіі ў Беларусі зніжаюцца са снежня 2021 года. Гаворка ідзе пра параўнанне гэтых выплат да аналагічнага месяца папярэдняга года.

Канкрэтна ў чэрвені ў параўнанні з маем гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,1% да мая. Сярэдняя прызначаная чэрвеньская пенсія была на ўзроўні 550,4 рубля, як і месяцам раней.

Ва ўрадзе ў чэрвені назвалі асноўную ўмову, пры якой у Беларусі могуць павысіць пенсіі. Як заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, павелічэнне гэтых выплат залежыць ад росту заробкаў, а таксама ў цэлым сітуацыі ў эканоміцы.

Сітуацыя ж у эканоміцы не вельмі добрая. У Беларусі падае ВУП, а эканоміцы прагназуюць няпростыя часы.

Сёлета працоўныя пенсіі павышалі з 1 сакавіка. Аднак гэты рост з'ела разагнаная інфляцыя. У сакавіку кошты на тавары і платныя паслугі выраслі на 6,1% да папярэдняга месяца, у красавіку — на 1,6%, а ў траўні — на 0,7%.

Чарговае павышэнне працоўных пенсій прызначана на 1 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць