Моды1111

Вялікі паказ моды прайшоў у мінскім гольф-клубе. Паглядзіце, як выглядалі мадэлі і госці свята ШМАТ ФОТА

Чарговы івэнт ад Brands Fashion Show адбыўся ўчора ў мінскім гольф-клубе побач з жылым комплексам «Зялёная гавань». Рэпартаж адтуль публікуе Onliner.

Шоу — гэта не толькі само мерапрыемства, але яшчэ і тое, што адбываецца за сцэнай. Белыя бярозкі, імправізаваныя палаткі, пах грыбоў, спевы птушак, крыху летняй прахалоды — і ва ўсёй гэтай разнастайнасці адчуванняў мадэляў фарбуюць, апранаюць, рыхтуюць.

У зоне для збору гасцей як заўсёды сустракаюцца твары самых актыўных і закаханых у модную індустрыю. Гэта дызайнеры, фэшн-блогеры, стылісты, журналісты, фатографы. 

Глядзіце, што паказалі дызайнеры і стылісты.

Брэнд Lemongrass — гэта спроба вялікай вытворчасці пачуць пажаданні спажыўцоў. Прадпрыемства «Камволь» наняло дызайнераў, стылістаў, дало ім натуральныя тканіны і не зрэзала палёт фантазіі. Што атрымалася — ацаніце самі.

А гэта паказ рэчаў з сайта Lamoda, які стылізавала Каця Герман. Выкарыстаныя пераважна прэміум-брэнды, якія папросту не могуць выглядаць дрэнна. Атрымалася стыльна, кідка і крута.

Паказ крамы беларускіх дызайнераў Trend Park.

Яшчэ адзін шоўрум з адзеннем мясцовых дызайнераў «Канцэпт Крама».

Трохі выбіўся з агульнай карціны паказ маладога дызайнера Паўла Козіна. З гэтай калекцыяй ён, дарэчы, перамог на «Млыне моды».

Чароўным выйшаў паказ адзення брэнда Ton-in-ton, дапоўненага аксесуарамі Vedovka і арт-балаклавамі Святланы Баст. Узніклі асацыяцыі з беларускімі казкамі і міфамі, дзе сустрэліся русалкі, лясныя насельнікі і іншыя персанажы.

Каментары11

  • УПС
    08.07.2022
    Как часто бывает, гости выглядят лучше, чем мода :)))))))))
  • РРабуста
    08.07.2022
    Густ беларусак - сярод найлепшых у Еўропе. Жанчыны - надзвычайныя. Але мужчыны - не, як у Расіі, вонкава ніякія
  • -
    08.07.2022
    а че все грустные и унылые такие?
    может надо ехать туда, где весело? где много солнца и диких обезьян

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць