Вайна

«Блізкія пабрацімы называлі яго «Дранік». Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік

Канстанціну Дзюбайлу было 34 гады, ён родам з Магілёва. У вайне на ўсходзе Украіны ён браў удзел з 2014 года. Пра смерць пабраціма расказала добраахвотніца Галіна «Пярлінка» Клемпоўз, піша «Свабода».

«Мы пазнаёміліся ў 2016 годзе ў шэрагах «Правага сэктара», я была ў адным з падраздзяленняў, а ён акурат да нас прыехаў. Потым разам падпісвалі кантракты з Узброенымі сіламі Украіны. У яго з гэтым былі пэўныя цяжкасці, бо ён быў грамадзянінам Беларусі. Спачатку ён быў разам з намі ў 54-й брыгадзе, а потым перавяліся ў 46-ы батальён «Данбас — Украіна».

Канстанціну Дзюбайлу было 34 гады

Галіна расказвае, што Канстанцін удзельнічаў у многіх баях. Ён выйшаў жывым з вялікага бою 16 снежня 2016 года на Светладарскай дузе, дзе загінула шмат добраахвотнікаў.

«Косця быў вельмі крэатыўным да розных формаў вядзення вайны, нічога не баяўся, яшчэ і нас усіх падбадзёрваў. Крыху расказваў пра сваё дзяцінства. Як ён бавіў час у лесе, у вёсцы. Наколькі мы ведаем, ён вырас у сям’і вайскоўцаў».

Паводле таварышаў па службе, Дзюбайла казаў, што ваюе не толькі за Украіну, але і за змяншэнне ўплыву Расіі ў свеце, у тым ліку ў Беларусі. Разумеў, што свабода на радзіме немагчымая, пакуль у Расі такі імперскі апетыт, кажа Галіна Клемпоўз. Марыў пра ўкраінскае грамадзянства, але гэты працэс чамусьці тармазіўся.

«Апошні раз ён мне сказаў пра грамадзянства: «Усё потым, спачатку пераможам». Косця быў вельмі разумны, эрудаваны чалавек, але пры гэтым часта не хацеў гэтага дэманстраваць, нават час ад часу спрабаваў уключыць нейкага дурня, каб да яго не было дадатковай увагі».

Канстанцін Дзюбайла загінуў у канцы красавіка ў баі між Мар’інкай і Дакучаеўскам Данецкай вобласці. На той час ён служыў у 46-м асобным батальёне спецыяльнага прызначэння «Данбас — Украіна». Загінуў ад пападання снарада.

«Яго пахавалі ў Крывым Розе 28 красавіка. Там цяпер яго жонка. Ён сустрэў Яну ў Папаснай Данецкай вобласці, дзяўчына працавала дырэктаркай краязнаўчага музея, дзяцей у іх не было. Некалькі разоў сыходзіў з войска, але потым усё адно вяртаўся. Некалькі тыдняў таму ён выйшаў з аблогі ў Сцяпной Данецкай вобласці. Мы яму яшчэ збіралі дапамогу. Меў падзяку ад прэзідэнта Украіны», — расказвае «Пярлінка».

Кацяня ў торбе Канстанціна Дзюбайлы. Фота стала вірусным ва ўкраінскім інтэрнэце

У Канстанціна Дзюбайлы было адразу некалькі пазыўных.

«Фенікс» — гэта асноўны, самы-самы ягоны пазыўны, ён так прадстаўляўся, калі прыйшоў да нас. «Дранік» — так называлі яго самыя блізкія пабрацімы, бо ён смяяўся, каб яму ўвесь час рабілі дранікі, бо беларус і яму не хапае крухмалу ў крыві. Яшчэ жартаваў, што расійскія кулі яго не бяруць, бо іх трэба мазаць бульбай перад гэтым. Ва УСУ яго апошнім часам называлі проста «Беларус». Яшчэ да яго часта звярталіся «Калі», бо ён на любое пытанне потым перапытваў па-беларуску «Калі?»».

Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла стаў пятым беларусам, які загінуў, ваюючы на ўкраінскім баку.

Раней ня стала Ільлі «Літвіна» Хрэнава, Аляксея «Тура» Скоблі, Зьмітра «Тэрора» Апанасовіча і Зьмітра «Ганса» Рубашэўскага.

Прыехаў ваяваць са 100 далярамі ў кішэні, марыў пра кватэру на Дняпры. Гісторыя беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне

Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам

Як загінуў добраахвотнік Зміцер Апанасовіч? Расказваюць яго паплечнікі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець59

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць