Грамадства

Ваўкавыскі паблік размясціў фоты дызайну кабінета дырэктара мясакамбіната з вялізным партрэтам Лукашэнкі. Адмінам пагражаюць судом

Паблік «Ваўкавыск Анлайн» апублікаваў ва «УКантакце» рэндары дызайну інтэр'еру кабінета кіраўніка прадпрыемства (на выявах ёсць лагатып Ваўкавыскага мясакамбіната), якія апублікавала ў сябе ў сацсетках брэсцкая студыя дызайну «Хамелеон».

У каментарыях да навіны людзі сталі абурацца, убачыўшы багаты дызайн пры невысокіх заробках на прадпрыемстве.

Праз некаторы час дызайнерская студыя пачала патрабаваць ад аўтараў пабліка прыбраць фотаздымкі, абвінавачваючы ў парушэнні аўтарскага права. Калі фота не выдаляць, адмінам пагражаюць судом і гіганцкім штрафам. 

«Пытанне не ў рэндары, а ў тым, чаму нашы грамадзяне не павінны ведаць кошт рамонту кабінетаў кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў? Наколькі рацыянальна траціць з бюджэту такія сумы, калі зарплата экспедытара гэтага ж прадпрыемства, напрыклад, 700р (250$)? Кабінеты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў не з'яўляюцца сакрэтнымі аб'ектамі для падаткаплацельшчыкаў нашай краіны. Ну ці для студыі гэта не той праект, якім варта ганарыцца?!» — задаюцца пытаннем аўтары пабліка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць