Грамадства

«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП

Кіраўнік партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» і былы кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань прыехаў сёння на сустрэчу з прафсаюзным лідарам Генадзем Фядынічам у офіс Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Але толкам пагаварыць яны не паспелі, бо ў офіс, выламаўшы дзверы, уварваліся людзі ў чорным з пастановай на ператрус, які доўжыўся прыкладна з 13 да 18 гадзін. Падрабязнасці таго, што здарылася, Чэрачань расказаў «Народнай волі».

— Сяргей, раскажыце, як усё было? Усіх адразу паклалі тварамі ў падлогу?

— Не, спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці.

— Што шукалі?

— Быў стандартны ператрус, з панятымі.

— Хто быў у офісе, акрамя вас і Генадзя Фядыніча?

— Быў Бераснеў Васіль Ціханавіч, Зміцер Бародка. Яшчэ памочніца, якая проста ў няўдалы час прыйшла ў офіс.

— Усё перавярнулі ўверх дном?

— У прынцыпе, працавалі дастаткова акуратна. Ясная справа, што дакументы, якія даставалі з шафаў, назад не складалі. Але не было такога, каб нешта ламалі. Толькі адразу калі заходзілі, па-мойму, вынеслі двое дзвярэй…

— Патлумачылі, з чым звязана ўварванне?

— Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы, ініцыятарам з'яўляецца Следчы камітэт. Ясная рэч, што я не запісваў, але называлі вельмі шмат (калі не памыляюся, парадку дзесяці) артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

— Пасля таго, як ператрус скончыўся, усіх адпусцілі?

— Не. Адпусцілі толькі мяне і чалавека, які не меў дачынення да прафсаюзаў.

— Вы ўсе пяць гадзін ператрусу стаялі ля сцяны? У туалет хоць выпускалі?

— Не, мы сядзелі. У туалет выпускалі. Хто прасіў — нават частавалі гарбатай-кавай. Адносна ўсё было нармальна, без нейкіх асаблівых перагінаў.

— Як Генадзь Фядыніч усё гэта каментаваў?

— Казаў, што гэта ўшчамленне правоў працоўных і палітычна матываваная сітуацыя. Справа ў тым, што іх прафсаюзную арганізацыю нядаўна ўнеслі ў спісы экстрэмісцкіх. У адказ на гэта Генадзь Фядыніч і Васіль Ціханавіч накіравалі запыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі з просьбай растлумачыць, па якой прычыне іх прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, калі прафсаюз афіцыйна зарэгістраваны і працуе ў рамках заканадаўства строга па сваім профілі — адстойвае правы працоўных. І вось такі матываваны адказ ад КДБ сёння яны атрымалі…

— А як вы там апынуліся?

— Мы стэлефанаваліся з Генадзем Фядынічам, дамовіліся аб сустрэчы. Заехаў даведацца, як у іх справы, як сітуацыя ў арганізацыі. І вось… даведаўся… Гэта была адна з нямногіх арганізацый, якая займалася рэальнай дапамогай рабочым людзям.

Так, магчыма, у 2020 годзе яны падтрымалі пратэст, але пасля гэтага яны ўвайшлі ў рамкі сваіх статутных мэтаў і задач і, па-мойму, вельмі спакойна працавалі.

Чытайце таксама:

Ідзе «зачыстка» незалежных прафсаюзаў: прайшлі ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў 

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць