Грамадства

Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй

Сёння ў Радзе па правах чалавека ААН прэзентавалі даклад па сітуацыі ў Беларусі, у якім сабраныя доказы злачынстваў рэжыму супраць чалавечнасці. У сувязі з гэтым у Жэневу прыехала Святлана Ціханоўская, якая правяла некалькі важных сустрэч і зрабіла важную заяву.

Святлана Ціханоўская і паслы краін Еўрасаюза.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з 27 пасламі краін Еўрасаюза ў Жэневе, якія прадстаўляюць свае краіны ў ААН. Таксама яна размаўляла з прадстаўнікамі краін — членаў Рады па правах чалавека ААН: пасламі ЗША, Вялікабрытаніі, Гамбіі, Коста-Рыкі, Мексікі і іншых краін.

Ціханоўская заклікала паслоў пры ААН:

  • прызнаць Беларусь краінай, якая дэ-факта часова акупаваная Расіяй;
  • прыцягнуць Лукашэнку да трыбунала ў сувязі з падзеямі ва Украіне;
  • неадкладна адрэагаваць на катаванні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрымання палітвязняў;
  • падтрымаць працу міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў рэжыму IAPB і падтрымаць беларускіх праваабаронцаў.

Усе дэлегацыі, з якімі Ціханоўская сустрэлася ў Швейцарыі, запэўнілі, што:

  • адрозніваюць Беларусь і рэжым Лукашэнкі;
  • зробяць усё магчымае для падтрымкі грамадзянскай супольнасці, антываеннага руху, незалежных медыя ў Беларусі;
  • будуць змагацца супраць дыскрымінацыі ў дачыненні да беларусаў — у тым ліку тых, хто вымушана выехаў са сваёй краіны і Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць