Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай гады калоніі
Такі прысуд сёння абвясціла суддзя Заводскага раёна Мінска Анжэла Касцюкевіч. Такі ж тэрмін запрасіў учора пракурор Мікалай Дзяцел.

Нашых калег, якія з’яўляюцца палітвязнямі, прызналі вінаватымі па абсурдным абвінавачванні ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры».
У апошнім слове нашаніўцы казалі пра сваіх сваякоў, для якіх зняволенне стала вялікім ударам, і перадавалі словы падтрымкі тым, хто быў разам.
***
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. У той дзень былі затрыманыя таксама рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько і бухгалтарка Вольга Раковіч. Іх праз 10 дзён адпусцілі. У дачыненні Вольгі Раковіч праз пэўны час крымінальны пераслед спынілі.
Крымінальную справу супраць Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзяць па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.
Першапачаткова шкоду налічылі ў памеры 3500 рублёў. Потым гэтая сума вырасла да 10 тысяч. Нашы калегі пагасілі шкоду да суда, «Мінскводаканал» і «Мінскэнерга» адклікалі іскі.
Чытайце таксама:
Як праходзіў суд над нашаніўцамі. Восем месяцаў яны правялі за кратамі па абсурдным абвінавачванні
«Пры дыктатуры калі ты найлепшы, па табе будуць біць». Калегі расказваюць пра Ягора Марціновіча, сёння ў яго дзень народзінаў
«Гэта ўсё мінецца, а мы застанёмся». Сёння дзень нараджэння Андрэя Скурко. Пачытайце, што піша ён у апошніх лістах, і раней невядомыя факты пра яго
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары