Усяго патроху

Як стаць лідарам? Урокі ад Уладзіміра Зяленскага

Калі ЗША прапанавалі Уладзіміру Зяленскаму эвакуацыю з Украіны, той адказаў: «Мне трэба ўзбраенні, а не эвакуацыя». Што ж за стрыжань у гэтым палітыку, што ім захапляюцца і ва Украіне, і ва ўсім свеце? 

Фота: АР

«Мяне агаломшыў прыклад прэзідэнта Зяленскага. Я праглядзела кожную з яго прамоў. Ён прамалінейны, валодае спакойнай рашучасцю і непахісна сведчыць праўду. Я вывучаю лідарства і бясстрашнасць усё жыццё, і ніколі не бачыла нічога падобнага», — напісала доктар Эмі Рэдмандсан, прафесарка бізнэс-школы ў Гарвардзе.

Ёсць некалькі агульных рыс у Зяленскага і іншых вядомых лідараў — у таго ж Марціна Лютара Кінга ці Махатмы Гандзі. Усе гэтыя людзі атрымалі прызнанне ва ўсім свеце за сваю дзейнасць і натхнілі шмат людзей, піша Forbes.

Мужнасць

Першае, што аб’ядноўвае такіх асоб, — мужнасць. Гэтыя лідары ўзялі на сябе барацьбу, важную для большай часткі грамадства, якой у той жа час людзі не надта жадалі займацца.

Такія лідары змяняюць сталы парадак рэчаў і кіруюць з перадавой, часам нават тады (а можа, і менавіта тады), калі коштам можа стаць іх уласнае жыццё.

Зяленскаму далі магчымасць з’ехаць у бяспечнае месца, але ён вырашыў застацца ва Украіне і змагацца разам са сваім народам.

Шчырасць

Лідары, якімі мы захапляемся, дэманструюць сапраўдную шчырасць. Яны адкрыта расказваюць пра свае памылкі, хваляванні і мары.

Фота: AP

Магчыма, самы вядомы прыклад гэтага — знакамітая прамова Марціна Лютара Кінга «У мяне ёсць мара». Яна закранае рэчы, важныя для кожнага, і натхняе людзей на дзеянні. Сапраўдныя лідары не хаваюцца за няпраўдамі, яны вядуць сябе шчыра, нягледзячы на наступствы.

Простая мова

Яшчэ адна важная характарыстыка — простая мова. Звароты Зяленскага простыя, прамыя, паважныя і эмацыйныя. Яны выклікаюць такі эмацыянальны водгук, што іх цяжка ігнараваць.

Калі прамовы маюць занадта складаны стыль, гэта блытае людзей. Успомніце вядомыя цытаты гістарычных асоб, і вы зразумееце, што большасць з іх — вельмі простыя па сваёй сутнасці, ды і ствараліся яны ў асноўным без вялікай падрыхтоўкі.

Вось некалькі прыкладаў:

  • «Не пытайся, што твая краіна можа зрабіць для цябе. Спытай сябе, што ты можаш зрабіць для сваёй краіны». (Джон Кэнэдзі)

  • «У мяне ёсць мара». (Марцін Л. Кінг)

  • «Перамены не прыйдуць, калі мы будзем чакаць дапамогі ад кагосьці іншага ці чакаць патрэбнага моманту. Чакаць трэба толькі саміх сябе. Мы самі і ёсць тыя перамены, якія нам патрэбныя». (Барак Абама)

  • «Шчасце — гэта не нешта гатовае. Шчасце залежыць ад вашых уласных дзеянняў». (Далай-Лама)

  • «У палітыцы, калі вы жадаеце нешта пачуць, папрасіце мужчыну. Калі вы жадаеце нешта зрабіць, папрасіце жанчыну». (Маргарэт Тэтчар)

  • «Адзінае, чаго мы павінны баяцца, дык гэта самога страху». (Франклін Д. Рузвельт)

Блізкасць да лідара

Калі цябе з лідарам нешта аб’ядноўвае, ты адчуваеш, што цябе бачаць і чуюць.

Фота: AP

Напрыклад, падчас пандэміі кавіду навазеландская прэм’ер-міністр Джасінта Ардэрн выходзіла ў прамы эфір са свайго дома, але эфір быў перапынены, калі прачнулася яе маленькая дачка. Гэта сітуацыя, якую зразумеюць кожныя бацькі, і Ардэрн яе не саромелася. Хутчэй, яна адкрыта пра ўсё распавяла і прыцягнула да сябе яшчэ больш сімпатый. Такі ж блізкі і адкрыты Зяленскі. 

Без даляраў і паездак за мяжу. Як «СССР дасягаў каласальных поспехаў» і што цяпер адбываецца ў Расіі

«Галоўная плата — кроў, і плаціць той, хто найменш вінаваты». 20 цытат беларускіх пісьменнікаў пра вайну

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту36

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі6

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту36

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць