«Аўтар у турме, а героі ягоныя прабраліся на волю». Штотыдзень выходзяць мульцікі з вершамі Андрэя Скурко
Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар. Па надуманым абвінавачванні ён і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, як і дзясяткі іншых незалежных журналістаў, знаходзяцца за кратамі. Цяпер над імі праходзіць суд.
Вершы, што Андрэй Скурко ў лістах дасылае свайму сыну Тамашу, сталі сапраўднай падзеяй беларускай дзіцячай літаратуры.
Штосераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе Андрэевы вершы з цудоўнай анімацыяй.
Верш гэтага тыдня чытае Зоя Белахвосцік.
Андрэй вельмі дзякуе артыстам і ўсім цудоўным людзям, якія спрычыніліся да з'яўлення аўдыякніжкі. Гэта сапраўды цуд нашых часоў: аўтар за сценамі Валадаркі, а героі ягоныя прабраліся на волю і жывуць шчаслівым жыццём (сённяшнія вясёлыя героі — гэта добры воўк, маленькі барсучок, кот і мышкі-харысты)», — напісала ў Facebook Паўліна Скурко, жонка Андрэя.
Працэс над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачаўся 28 лютага. Ён праходзіць ў судзе Заводскага раёна Мінска. Нашаніўцам пагражае да пяці гадоў калоніі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары