Меркаванні

«І кожная будзённая рэч як дзіва». Вольга Севярынец расказала, як прайшло спатканне з мужам у калоніі

Вольга Севярынец падзялілася ў сябе ў Фэйсбуку ўспамінам пра тое, як прайшло яе доўгатэрміновае спатканне з мужам у Шклоўскай калоніі ў снежні. Павел Севярынец адбывае там пакаранне. Яго затрымалі ў чэрвені 2020-га, а праз год асудзілі на сем гадоў зняволення.

Пасля чарговага затрымання Паўла. 2 мая 2017 года. Фота Сяргея Гудзіліна

«Цікава, колькі ўсяго можа вытрымаць чалавечае сэрца. Кожны раз здзіўляюся. Прыслухаешся. Трывае? І праўда, трывае. А здавалася, больш не вытрымае.

Праз сэрца як праз сітца… Кап, кап, кап, сок з роспачы, надзеі, болю і шчасця…

Пакой напоўнены зімовым мяккім святлом, так, што амаль не відаць закратаваных вокнаў, і сонечныя зайчыкі кладуцца на твары трох цалкам шчаслівых людзей, якія, абняўшыся, ляжаць на ложку — мужчына, жанчына і іх маленькі хлопчык.

Гэта мы! Вось проста цяпер, разам, у шыкоўным гатэлі для доўгіх спатканняў Шклоўскай калоніі нумар 17. Цуд даўжынёй у два дні. Слоў не хапае, і паветра таксама.

Абняць адзін аднаго зноў роўна праз паўтара года. Бог быццам адмервае чарговы этап суцяшэннем — трымайцеся, родныя, і нічога не бойцеся. Я з вамі.

І кожная будзёная рэч як дзіва — разам прачнуцца, разам паснедаць, памыць посуд, разам спяваць і маліцца, адкрыць бляшанку з аліўкамі, разам прайсціся па калідоры. І глядзіш на ўсе вочы і не верыш — вось ён. Пахне дрэвам. Усміхаецца. Такі ж родны, такі ж уважлівы, толькі яшчэ больш мяккі, быццам цярпенні, якія шчодра сустракаюцца на яго шляху, размякчаюць яго сэрца, а не ачарсцвяюць.

«Приятного времяпрепровождения», — кажа мясцовы зэк, як швейцар. І ты ліхаманкава ловіш кожную хвіліну і ведаеш, што кожная міне.

А наш хлопчык, быццам і не было гэтага доўгага расстання, сустрэў тату словамі: «О, тата, прывітанне, давай лётаць самалёцікам».

А пасля: абняцца, быццам на вечнасць, слухаць як б’ецца сэрца адзін аднаго, стварыць у гэтым пакоі свой уласны свет і назіраць, як ён зноў знаёміцца з сынам. Несанкцыянаванае шчасце. І як хочацца ў два дні змясціць усё, што скрадзена за паўтара года.

Не ведаю, ці спаў гэтыя дзве ночы Паша — заўсёды, як я прачыналася, ён глядзеў на нас. Я лавіла яго позірк, стоены і глыбокі: «Уся Беларусь глядзіць на мяне праз твае вочы», — кажа.

А Францішак ціхамірна спаў між намі, раскідваючы ручкі ў розныя бакі. Для яго гэта звыклыя рэчы: збіраць перадачы, ездзіць па судах і СІЗА, чакаць лістоў з турмы і маліцца, каб тата хутчэй вярнуўся.

Сціскаеш сэрца да болю і думаеш — няхай будзе праклятае ўсякае зло на нашай зямлі. Паша… Родны, схуднелы, стомлены, але моцны, сабраў сябе на гэтае спатканне — рыхтаваўся, і толькі ў адзін кароткі момант угледзела, як слязінка скацілася па чыста паголенай «рэжымнай» шчацэ: «Прабач, каханая мая, расслабіўся».

Праз каханне Бог асвячае беларускія турмы. Праз цярпенні народа Бог асвячае Беларусь. Мы частка гэтай зямлі, яе гісторыі, у якой лёсы плятуцца габеленамі, у якой вераць, любяць, спадзяюцца, ахвяруюць сабой.

Мы не адарвемся ад яе, бо прараслі ў гэтую зямлю карэннем, куды мы без яе, куды яна без нас. Як цяжка казаць пра каханне словамі… Гэтыя два дні зноў адчувала сябе як нявеста. А пасля спаткання сэрца ўзяць і вырваць. Пакладу ўспаміны ў самы каштоўны куфар свайго сэрца і пакуль замкну, бо марыць балюча.

Але… «Няхай не сумняваецца сэрца вашае». Яшчэ, яшчэ і яшчэ раз… Дзень за днём, быццам грукае ў грудзях, то ліхаманкава, то з радасцю, то з атупеннем — Яна 14:1 — «няхай не сумняваецца сэрца вашае»! Сярод бруду і холаду, у цемры, ёсць светлая зорка — надзея, што гэты сон сярод многіх бясконцых дзён стане явай, і жыву гэтым днём, і рыхтуюся, ён будзе!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць