Грамадства

Апошнія навіны пра Уладзіміра Мацкевіча: Выглядае і адчувае сябе лепш, чаму скончыў галадоўку, невядома

Як расказалі на сённяшняй прэс-канферэнцыі родныя і блізкія філосафа, ён ведае, якая інфармацыйная кампанія была разгорнутая з нагоды галадоўкі. Уладзімір Мацкевіч быў уражаны і не чакаў такой падтрымкі.

Яго стан палепшыўся, паведаміла апошнія навіны калега Уладзіміра Мацкевіча, сацыёлаг Таццяна Вадалажская.

«Адвакат і ён сам — не медыкі, і не могуць аб'ектыўна ацэньваць стан філосафа», — родныя і блізкія Уладзіміра Мацкевіча па-ранейшаму настойваюць на тым, каб да яго дапусцілі незалежнага урача.

Аднак, чаму палітвязень вырашыў перапыніць галадоўку, дакладна не вядома.

 «Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, — паведамілі блізкія філосафа сёння на прэс-канферэнцыі. — Ведаем, што ўвечары 16 лютага былі праведзеныя следчыя дзеянні.

Ні характар, ні змест не вядомыя. Але падчас іх ён даў такую ацэнку, што стала падставай для спынення галадоўкі».

Сям'я, сябры і калегі Уладзіміра Мацкевіча падкрэслілі, што прытрымліваюцца ранейшай стратэгіі: яны патрабуюць, каб праводзіліся следчыя дзеянні, абвінавачванне не было заканспіраваным, а працэс у цэлым быў адкрытым.

«Ён не здымае патрабаванняў, бо не лічыць іх да канца выкананымі», — было заяўлена на прэс-канферэнцыі.

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку: Справа зрушылася з мёртвага пункту

Паслы ЕС заклікалі вызваліць Уладзіміра Мацкевіча

Пагоршыўся стан Уладзіміра Мацкевіча, які галадае 12-ты дзень. Яго блізкія: Усе яго патрабаванні законныя і выканальныя

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць