Грамадства

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку: Справа зрушылася з мёртвага пункту

Сёння ў прапагандысцкіх Telegram-каналах з’явілася відэа з Уладзімірам Мацкевічам, дзе ён есць і п’е. У тых жа крыніцах апублікаваная заява на імя начальніка СІЗА аб спыненні галадоўкі. Пазней была распаўсюджаная заява самога палітвязня, у якой ён выказвае надзею, што ўзнаўляць галадоўку не прыйдзецца.

«Учора я стаў адключацца. Сусед выклікаў дактароў, зрабілі кропельніцу. Пасля працэдуры была сустрэча са следчым, з якой я заключыў, што справа зрушылася з мёртвага пункту. Я спыніў галадоўку і вечарам каля 19:00 напісаў заяву. Спадзяюся, што ўзнаўляць не прыйдзецца», — такую заяву перадаў праз свайго адваката Уладзімір Мацкевіч.

Як лічаць сям'я і сябры філосафа, хваля грамадскай салідарнасці дазволіла дамагчыся таго, што былі прынятыя пастановы і справе быў дадзены ход. 

«Нягледзячы на пазітыўны зрух у справе, якога дамогся Уладзімір Мацкевіч, не ўсе патрабаванні на гэты момант выкананыя. Гэта патрабуе ад нас працягу дзеянняў, накіраваных на завяршэнне следства і перадачы справы ў суд», — адзначаецца ў заяве блізкіх палітвязня.

У лісце да начальніка СІЗА пазначана, што Мацкевіч абвінавачваецца па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Аб гэтым было вядома раней, аднак цяпер фігуруе таксама арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім». Менавіта пра тое, што філосафа могуць абвінаваціць па іншым артыкуле, гаварылася на нядаўняй прэс-канферэнцыі. Гэта можа быць звязана са «Сходам», казалі блізкія.

Фота: праўладныя тэлеграм-каналы

«Мы спадзяемся, што следства па справе будзе завершанае, і пасля спынення галадоўкі Уладзіміру Мацкевічу не прыйдзецца зноў звяртацца да гэтай крайняй меры», — кажуць сябры і сям'я філосафа.

Пагоршыўся стан Уладзіміра Мацкевіча, які галадае 12-ты дзень. Яго блізкія: Усе яго патрабаванні законныя і выканальныя

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць